старажытнаяўрэ́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. старажытнаяўрэ́йскі старажытнаяўрэ́йская старажытнаяўрэ́йскае старажытнаяўрэ́йскія
Р. старажытнаяўрэ́йскага старажытнаяўрэ́йскай
старажытнаяўрэ́йскае
старажытнаяўрэ́йскага старажытнаяўрэ́йскіх
Д. старажытнаяўрэ́йскаму старажытнаяўрэ́йскай старажытнаяўрэ́йскаму старажытнаяўрэ́йскім
В. старажытнаяўрэ́йскі (неадуш.)
старажытнаяўрэ́йскага (адуш.)
старажытнаяўрэ́йскую старажытнаяўрэ́йскае старажытнаяўрэ́йскія (неадуш.)
старажытнаяўрэ́йскіх (адуш.)
Т. старажытнаяўрэ́йскім старажытнаяўрэ́йскай
старажытнаяўрэ́йскаю
старажытнаяўрэ́йскім старажытнаяўрэ́йскімі
М. старажытнаяўрэ́йскім старажытнаяўрэ́йскай старажытнаяўрэ́йскім старажытнаяўрэ́йскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

старажытнаяўрэ́йскі древнеевре́йский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

старажытнаяўрэ́йскі álthebräisch;

старажытнаяўрэ́йская мо́ва die álthebräische Spráche, das Hebräische (sub)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

древнеевре́йский старажытнаяўрэ́йскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

старажытна...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая па значэнні адпавядае слову «старажытны», напр.: старажытнагрэчаскі, старажытнаегіпецкі, старажытнаяўрэйскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Hebraic [hiˈbreɪɪk] adj. старажытнаяўрэ́йскі, які́ адносіцца да старажытнаяўрэ́йскай мо́вы або́ іудзе́яў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

старагабрэ́йскі гл. старажытнаяўрэйскі

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

hebräisch a старажытнаяўрэ́йскі; гіст. іудзе́йскі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ІО́СІФ ФЛА́ВІЙ (Josephus Flavius; яўр. Іосеф бен Матыт’яху; 37, Іерусалім, Ізраіль — пасля 100),

старажытнаяўрэйскі гісторык. У час іудзейскай вайны 66—73 военачальнік у Галілеі. Пасля паражэння каля крэпасці Іатапата (67) перайшоў на бок рымлян. У Рыме атрымаў правы грамадзяніна і прызначаны гістарыёграфам Флавіяў (узяў іх радавое імя). Аўтар твораў «Іудзейская вайна», «Іудзейскія старажытнасці», «Аб старажытнасці іудзейскага народа. Супраць Апіёна», «Жыццё», у якіх выкарыстоўваў і цытаваў шмат каштоўных крыніц і дакументаў, якія не дайшлі да нашага часу.

Тв.:

Рус. пер. — Иудейская война. Мн., 1991;

Иудейские древности. Т. 1—2. Мн., 1994.

т. 7, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САМСО́Н (стараж.-яўр. Шымшон, магчыма, ад шэмеш — хвоя),

у Бібліі (Стары запавет) старажытнаяўрэйскі герой-асілак, надзелены звышчалавечай сілай і адвагай; дванаццаты з «суддзяў ізраілевых». Здзейсніў шматлікія подзвігі ў барацьбе з філістымлянамі (знішчыў 1000 ворагаў, выкраў вароты г. Газа і інш.), але закахаўся ў філістымлянку Далілу, якая выведала, што неадольная сіла С. — у яго валасах. У час сну філістымляне абстрыглі С., асляпілі і закавалі ў ланцугі. Калі валасы ў С. адраслі, ён разбурыў храм, пад абломкамі якога загінулі філістымляне і С. Біблейскія сюжэты, звязаныя з С., шырока ўвасоблены ў мастацтве: гравюра А.​Дзюрэра, карціны Рэмбранта, А. ван Дэйка, А.​Мантэньі, статуя М.​І.​Казлоўскага для фантана ў Пецяргофе, опера К.​Сен-Санса і інш.

т. 14, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)