стано́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стано́ўны стано́ўная стано́ўнае стано́ўныя
Р. стано́ўнага стано́ўнай
стано́ўнае
стано́ўнага стано́ўных
Д. стано́ўнаму стано́ўнай стано́ўнаму стано́ўным
В. стано́ўны (неадуш.)
стано́ўнага (адуш.)
стано́ўную стано́ўнае стано́ўныя (неадуш.)
стано́ўных (адуш.)
Т. стано́ўным стано́ўнай
стано́ўнаю
стано́ўным стано́ўнымі
М. стано́ўным стано́ўнай стано́ўным стано́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Стано́вішча ‘месца знаходжання’, ‘пастава; поза’, ‘абставіны’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.), ‘пазіцыя, пункт погляду’ (Стан.), ‘стан, месца, дзе жывуць рыбакі ў час лоўлі рыбы’ (дзісн., Яшк. Мясц.), ‘месца на пашы, дзе апоўдні стаіць быдла’ (Касп.), станаві́шча ‘месца, дзе стаяць каровы ўдзень’ (Сл. ПЗБ), станові́шчэ ‘стаянка’ (ТС). Укр. стано́вище ‘месца знаходжання, размяшчэнне’, ‘лагер, стан’, ‘месца прыпынку скаціны, якая пасецца’, рус. станови́ще ‘стан, табар, стаянка’, чэш. stanoviště ‘месца прыпынку, станцыя’, серб.-харв. ста̀новиште ‘пункт гледжання, пазіцыя’, балг. стано́вище ‘тс; месца знаходжання’, макед. становиште ‘пазіцыя, пункт погляду’. Дэрыват з суф. ‑ішч(а) ад прыметніка станавы (гл. стан), што прадстаўляе прасл. *stanovъ, *stanovati, параўн. стано́ўны ‘пастаянны’, станаві́ты ‘станоўчы’ (Нас.), станаўкі́ ‘ўстойлівы, рашучы’, станаві́ць ‘ставіць’ (Стан.), ст.-рус. становый, рус. дыял. становать, укр. станови́ти, польск. stanovíc, дыял. stanovny, чэш. stanovati, stanový, славен. stanovati, stanovit, серб.-харв. становати, сталован, балг. стану́вам, стано́вен, макед. станува. Магчыма, ужо прасл. *stanoviště ‘стан, стаянка’, паводле Гарачавай (ЭИРЯ, 9, 63–64), утворанага ад зыходных ‑асноў або ŏ‑асноў, якія перад галоснымі атрымалі канцавое ‑ou̯: *stanou̯‑išče > stanov‑išče > *stan‑ovišče. Бярнар (Бълг. изсл., 98) выводзіць аснову *stanov‑ з іменных форм, параўн. ст.-слав. Р. скл. адз. л. станоу — Н. скл. мн. л. станове, пры старой форме станище < станъ ‘stadium’. Ён жа звяртае ўвагу на семантычную тоеснасць балг. стано́вище ‘пункт погляду’ і чэш. stanovisko ‘тс’ (там жа, 104). У сучаснай беларускай мове супрацьпастаўленне семантыкі ‘месца’ і ‘дзеянне’ рэалізуецца праз ужыванне назоўніка ста́ўленне ‘пазіцыя, адносіны’, гл. Пацюпа ў Станкевіч, Язык, 1182.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)