станавы́² гл. стан².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

станавы́¹, -а́я, -о́е.

У выразе: станавы хрыбет чаго (кніжн.) — аснова чаго-н., нешта галоўнае, цэнтральнае ў якім-н. пытанні (першапачаткова — тое, што і пазваночнік).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ста́навы ста́навая ста́навае ста́навыя
Р. ста́навага ста́навай
ста́навае
ста́навага ста́навых
Д. ста́наваму ста́навай ста́наваму ста́навым
В. ста́навы (неадуш.)
ста́навага (адуш.)
ста́навую ста́навае ста́навыя (неадуш.)
ста́навых (адуш.)
Т. ста́навым ста́навай
ста́наваю
ста́навым ста́навымі
М. ста́навым ста́навай ста́навым ста́навых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

станавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. станавы́ станава́я станаво́е станавы́я
Р. станаво́га станаво́й
станаво́е
станаво́га станавы́х
Д. станаво́му станаво́й станаво́му станавы́м
В. станавы́ (неадуш.)
станаво́га (адуш.)
станаву́ю станаво́е станавы́я (неадуш.)
станавы́х (адуш.)
Т. станавы́м станаво́й
станаво́ю
станавы́м станавы́мі
М. станавы́м станаво́й станавы́м станавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

станавы́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. станавы́ станавы́я
Р. станаво́га станавы́х
Д. станаво́му станавы́м
В. станаво́га станавы́х
Т. станавы́м станавы́мі
М. станавы́м станавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

станавы́ I прям., перен. (центральный, главный) станово́й;

ы́я го́ры — становы́е го́ры

станавы́ II уст.

1. прил. станово́й;

с. пры́стаў — станово́й при́став;

2. в знач. сущ. станово́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стану ​5. Станавыя адносіны ў сказе.

станавы́, а́я, ‑о́е.

Які мае адносіны да стана ​2 (у 4 знач.). // у знач. наз. станавы́, о́га, м. Тое, што і станавы прыстаў. [Антось:] — Заварочвай аглоблі і смалі дахаты, калі не хочаш, каб з цябе і з брата станавы садраў па рублю. С. Александровіч.

•••

Станавы прыстаў гл. прыстаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стан⁴, -у, м.

У граматыцы: катэгорыя дзеяслова, якая выражае розныя адносіны паміж суб’ектам і аб’ектам дзеяння.

Залежны с.

Незалежны с.

|| прым. ста́навы, -ая,-ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стан², -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Лагер, месца стаянкі.

Рыбацкі с.

2. -у. Войска, адзін з ваюючых бакоў.

Варожы с.

3. -а. гіст. У царскай Расіі: адміністрацыйна-паліцэйскае падраздзяленне павета.

4. -у. Саслоўе, сацыяльны слой (разм.).

Выбіраўся магістрат з вышэйшых станаў.

|| прым. станавы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

С. прыстаў (начальнік паліцэйскага ўчастка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

станавы прыстаў

т. 15, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)