Сталярныя вырабы 10/37

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

сталярныя работы

т. 15, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сталя́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сталя́рны сталя́рная сталя́рнае сталя́рныя
Р. сталя́рнага сталя́рнай
сталя́рнае
сталя́рнага сталя́рных
Д. сталя́рнаму сталя́рнай сталя́рнаму сталя́рным
В. сталя́рны (неадуш.)
сталя́рнага (адуш.)
сталя́рную сталя́рнае сталя́рныя (неадуш.)
сталя́рных (адуш.)
Т. сталя́рным сталя́рнай
сталя́рнаю
сталя́рным сталя́рнымі
М. сталя́рным сталя́рнай сталя́рным сталя́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сталя́рнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Займацца рамяством сталяра, выконваць сталярныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сталя́рны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да апрацоўкі дрэва, да работы сталяра.

Сталярныя вырабы.

С. варштат.

С. клей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сталя́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

1. Сталярныя вырабы.

2. Рамяство сталяра.

3. Сталярня.

Працаваць у сталярцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сталя́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сталяра, звязаны з рамяством сталяра. Сталярныя вырабы. Сталярная справа. // Прызначаны для працы сталяра. Сталярная майстэрня. □ Ладымер моўчкі, як і заўсёды, пройдзе ў сваё месца за сталярным варштатам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАЎКАВЫ́СКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ.

Створана ў 1946 у г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл. як прамкамбінат. З 1969 камбінат буд. матэрыялаў, з 1981 сучасная назва. Уключае з-д сілікатнай цэглы, лесазавод, з-д па вытв-сці керамічнай цэглы і кафлі, цэх клеявой стужкі. Асн. прадукцыя (1996): цэгла сілікатная і керамічная, кафля пячная, стужка клеявая папяровая, сталярныя вырабы, мел школьны.

т. 4, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВЕТЛАГО́РСКІ ЗАВО́Д СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ «Светлагорсккорммаш». Засн. ў 1978 у р.п. Сасновы Бор Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. на базе торфапрадпрыемства «Светлагорскае». З 1978 у ВА «Гомсельмаш». Прадпрыемства складаецца з гал. вытв. механазборачнага цэха і дапаможных (дрэваапр. цэха, рамонтна-інструментальнага, рамонтна-мех., транспартнага і энергацепласілавога ўчасткаў). Асн. прадукцыя (2001): запчасткі да кормаўборачных і збожжаўборачных камбайнаў, сталярныя вырабы.

т. 14, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сталя́рнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Выконваць сталярныя работы; займацца рамяством сталяра. Матросы ўжо марылі, як яны дэмабілізуюцца, хто пачне сталярнічаць, хто настаўнічаць, многія збіраліся працягваць вучобу. Б. Стральцоў. Бацька сталярнічаў пад павеццю. Адтуль далятаў .. свіст фуганка. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)