ста́ксель

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ста́ксель ста́кселі
Р. ста́кселя ста́кселяў
Д. ста́кселю ста́кселям
В. ста́ксель ста́кселі
Т. ста́кселем ста́кселямі
М. ста́кселі ста́кселях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ста́ксель м., мор. ста́ксель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́ксель мор. ста́ксель, -ля м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́ксель, ‑я, м.

Спец. Касы трохвугольны парус.

[Гал. stagzeil.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́ксель

(гал. stagzeil, ад stag = канат + zeil = парус)

трохвугольны парус, які падымаюць па штагу або лееру перад мачтай на носе судна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ста́ксель-шко́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ста́ксель-шко́т ста́ксель-шко́ты
Р. ста́ксель-шко́та ста́ксель-шко́таў
Д. ста́ксель-шко́ту ста́ксель-шко́там
В. ста́ксель-шко́т ста́ксель-шко́ты
Т. ста́ксель-шко́там ста́ксель-шко́тамі
М. ста́ксель-шко́це ста́ксель-шко́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ВЕ́ТРАЗЬ судна,

палотнішча (ільняная, баваўняная, сінтэтычная тканіна) ці гнуткая пласціна для пераўтварэння энергіі ветру ў энергію руху судна; адзін з самых стараж. відаў рухачоў. Ветразі адрозніваюць: па форме — прамыя (у выглядзе прамавугольніка ці раўнабокай трапецыі; ставяцца ўпоперак судна) і косыя (трох- і чатырохвугольныя; ставяцца ўздоўж судна); паводле месца размяшчэння — верхнія, заднія, лятучыя, ніжнія, пярэднія; паводле прызначэння — звычайныя і штармавыя. Вецер аказвае на ветразі непасрэдны ціск (пры размяшчэнні ветразяў перпендыкулярна ветру) ці стварае аэрадынамічную сілу (пры косым абцяканні ветразяў паветр. патокам). У залежнасці ад размяшчэння на судне кожны ветразь мае сваю назву. Выкарыстоўваюцца таксама на буерах.

Ветразі трохмачтавага карабля: 1 — фор-топсель; 2 — фор-бом-брамсель; 3 — фор-брамсель; 4 — фор-марсель; 5 — фок; 6 — грот-топсель; 7 — грот-бом-брамсель; 8 — грот-брамсель; 9 — грот-марсель; 10 — грот; 11 — круйс-топсель; 12 — круйс-бом-брамсель; 13 — круйс-брамсель; 14 — круйс-марсель; 15 — бізань; 16 — клівер; 17 — другі клівер; 18 — фор-стаксель; 19 — стакселі.

т. 4, с. 130

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)