стажа́р’е
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
стажа́р’е |
стажа́р’і |
| Р. |
стажа́р’я |
стажа́р’яў |
| Д. |
стажа́р’ю |
стажа́р’ям |
| В. |
стажа́р’е |
стажа́р’і |
| Т. |
стажа́р’ем |
стажа́р’ямі |
| М. |
стажа́р’і |
стажа́р’ях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
стажа́р’е ср., с.-х. подсто́жье, стогови́ще
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стажа́р’е, ‑я, н.
Аснова стога; подсцілка, на якую ставяць стог сена, каб зберагчы яго ад сырасці. Сена было знесена і акуратна складзена вакол стажар’я, якое было насцелена каля ацярэбленай бярозы. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адо́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, мн.
Подсціл з галля, жэрдак, на які кладуць стог; стажар’е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стажа́рышча ср., разг., см. стажа́р’е
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стажа́рышча, ‑а, н.
Разм. Тое, што і стажар’е. Стажка не было. Адно толькі стажарышча .. чарнелася засохлымі дубовымі галінкамі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стагаві́шча, ‑а, н.
Абл. Стажар’е. На тым месцы, дзе Данчанка пасадзіў кусты парэчак і прышчапіў яблынькі, было так званае «стагавішча». «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
подсто́жье ср., с.-х. адо́нак, -нка м., стажа́р’е, -р’я ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стогови́ще ср., с.-х. стажа́р’е, -р’я ср., адо́нак, -нка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Лаба́с ’стажар’е з пад’ёмнай стрэшкай на чатырох слупках’ (Нар. сл.), ’куча’ (Сл. паўн.-зах.). Да лабаз (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)