стадо́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. стадо́льнік стадо́льнікі
Р. стадо́льніка стадо́льнікаў
Д. стадо́льніку стадо́льнікам
В. стадо́льніка стадо́льнікаў
Т. стадо́льнікам стадо́льнікамі
М. стадо́льніку стадо́льніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Стадольнік Іван Канстанцінавіч

т. 15, с. 128

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗАЧЭ́НКА (Васіль Паўлавіч) (25.3.1913, г.п. Новаархангельск Кіраваградскай вобл., Украіна — 1.3.1995),

украінскі пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ун-т (1938). Друкаваўся з 1938. У аповесцях адлюстроўваў героіку Вял. Айч. вайны («Цана жыцця», 1945; «Атэстат сталасці», «Сэрца маці», абедзве 1946; «Гарачыя рукі», 1960; «Бліскавіца», 1962; «Лісты з патрона», 1967, Дзярж. прэмія імя Т.​Шаўчэнкі 1971), пасляваеннае жыццё ўкр. сялянства («Новыя патокі», 1948; «Зары насустрач», 1951), мараль і побыт нац. інтэлігенцыі («Сальвія», 1945). Аўтар зб. апавяданняў «Нью-Йорк зблізку» (1958), рамана «Бацькоўскі дом» (1979, пра дзейнасць укр. дыпламатаў). Пераклаў на ўкр. мову раманы Я.​Брыля «Птушкі і гнёзды», І.​Шамякіна «Глыбокая плынь», п’есы «Лявоніха на арбіце», «Зацюканы апостал» А.​Макаёнка, некаторыя апавяданні Брыля, І.​Мележа, П.​Пестрака, К.​Чорнага. На бел. мову паасобныя творы К. пераклалі Брыль, Р.​Няхай, І.​Стадольнік, У.​Шахавец.

Тв.:

Твори. Т. 1—4. Київ, 1979—80.

Літ.:

Пінчук С. Васіль Козаченко. Київ, 1973.

В.​А.​Чабаненка.

т. 7, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)