Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
срэ́бран.
1. Sílber n -s;
2.зборн. (срэбраныя рэчы) Sílber n -s, Sílbergeschirr n -(e)s, Táfelsilber n (срэбраныпосуд);
старо́е срэ́браÁltsilber n;
3.спарт.разм. (медаль) Sílbermedaille [-me´daljə] f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
каска́д, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Вадаспад з уступамі.
2.перан.; чаго. Вялікае мноства, багацце, імклівы паток чаго‑н. Каскад слоў. □ Яшчэ момант — і высокі голас Мар’яны .. па-салаўінаму рассыпаўся каскадам трэляў, нібы срэбраны званочак, зазвінеў пад самай столлю.Стаховіч.Узнімаючы каскады ружовых пырскаў, з шумам падалі ў раку падмытыя дрэвы.Хомчанка.
3. У цыркавым мастацтве — прыём падзення з каня.
4. У тэхніцы — звязаныя між сабой крыніцы энергіі, рухавікі, машыны.
•••
Каскад гідраэлектрастанцый — група гідраэлектрастанцый, размешчаных па цячэнню ракі на адлегласці адна ад адной і звязаных між сабой агульным водагаспадарчым рэжымам.
[Фр. cascade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысту́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1.што, чым і пачым. Злёгку, нямоцна стукнуць. Дзед Ларка прыстукнуў малатком цвічок, прыцмокнуў языком.Пянкрат.— Вось і вы сваю цаглінку паклалі ў будынак школы, — сказаў муляр ды прыстукнуў кельмай зверху, раўняючы рад.Юрэвіч.— І, ведайце, усё на сваім пастаўлю, — прыстукнуў .. [Хлор] па стале кулаком.Гартны.Пшэбора спрытна павярнуўся, Як першы ў свеце кавалер, Прыстукнуў ботам ды прыгнуўся, Аж бліснуў срэбраны каўнер.Колас.
2.каго. Разм. Забіць, прыбіць. Рабіў Макар усё на злосць старшыні, лаяў яго спачатку за вочы, а пасмялеўшы, і ў вочы. Выпіўшы, пагражаў прыстукнуць у цёмным закутку.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рубе́ль1, ‑бля, м.
1. Грашовая адзінка ў Расіі і СССР, роўная 100 капейкам.
2. Банкнот і манета такой вартасці. Настаўнік дастаў кашалёк, выняў срэбраны рубель і аддаў яго Лявону.Колас.Кандуктарка схапіла сторублёўку і не спяшаючыся пачала выцягваць са свае сумкі рублі, траячкі, пяцёркі.Васілёнак.Мы працавалі горача, каб ты стаў сапраўды, рубель наш, залатым!Панчанка.
•••
Гнацца за доўгім рублёмгл. гнацца.
Доўгі рубель — пра лёгкі і вялікі заробак.
рубе́ль2, ‑бля, м.
Тоўстая жэрдка, якой уціскаюць на возе сена, снапы, салому і пад. З поля прабеглі дзве палутаркі, везучы прыціснутыя пад рубель снапы сухога жыта.Краўчанка.Міша і Валодзька наклалі снапы на другую фурманку, затым падалі ездавому рубель.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)