спі́рт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. спі́рт спірты́
Р. спі́рту спірто́ў
Д. спі́рту спірта́м
В. спі́рт спірты́
Т. спі́ртам спірта́мі
М. спі́рце спірта́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спірт, -у, М -рце, мн. спірты́, -о́ў, м.

1. адз. Гаручая, з высокім працэнтам алкаголю вадкасць, якая атрымліваецца перагонкай некаторых прадуктаў, што змяшчаюць у сабе цукар і крухмал.

Вінны с.

2. Арганічнае злучэнне, вуглевадарод, у якім атам вадароду замешчаны водным астаткам (спец.).

Метылавы с.

Драўняны с.

|| прым. спіртавы́, -а́я, -о́е і спіртны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Спіртавыя лакі.

Спіртавое браджэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спірт (род. спі́рту) м. спирт;

нашаты́рны с. — нашаты́рный спирт;

драўня́ны с. — древе́сный спирт;

ві́нны с. — ви́нный спирт;

меты́лавы с. — мети́ловый спирт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спірт, ‑у, М ‑рце; мн. спірты, ‑оў; м.

1. толькі адз. Гаручая, з высокім працэнтам алкаголю вадкасць, якая атрымліваецца перагонкай некаторых прадуктаў, што змяшчаюць у сабе крухмал і цукар. Бацюня расклаў інструмент, выцер спіртам рукі і пінцэт і агледзеў рану. Мележ. // Адзін з відаў такой вадкасці, які ўжываецца як алкагольны напітак. У часе вячэры любіў [Гендарсан] прапусціць кілішак спірту, заесці смачнай кілбасой, паслухаць грамафон. Чарнышэвіч.

2. Арганічнае злучэнне, вуглевадарод, у якім атам вадароду замешчаны водным астаткам. Метылавы спірт. Этылавы спірт. // Лятучае рэчыва, якое ўжываецца ў медыцыне і тэхніцы. Камфорны спірт. Борны спірт.

•••

Вінны спірт — бясколерная вадкасць, якая атрымліваецца пры браджэнні вугляводаў; этылавы спірт.

Дэнатурацыя спірту гл. дэнатурацыя.

Мурашыны спірт — сумесь вады, мурашынай кіслаты і спірту (выкарыстоўваецца ў медыцыне).

Нашатырны спірт — водны раствор аміяку, празрыстая, бясколерная вадкасць з вострым пахам (выкарыстоўваецца ў медыцыне).

Саліцылавы спірт — спіртавы раствор саліцылавай кіслаты, які выкарыстоўваецца як антысептычны сродак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спірт м. Spritus m -, - і -se; Sprit m -(e)s (разм.);

ві́нны спірт Wingeist m -es, Winspiritus m;

нашаты́рны спірт Slmiakgeist m;

дрэ́вавы спірт Hlzspiritus m;

спірт-дэнатура́т denaturerter Spritus

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Спірт ‘алкаголь, гаручая вадкасць’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), спіры́тус ‘тс’ (Стан., Некр. і Байк., Сержп.), спіры́т ‘тс’ (Стан.). Запазычаны праз польск. spirytus ‘тс’ і рус. спирт ‘тс’ ці непасрэдна з старога ням. Spirit ‘тс’, што з лац. spīritus ‘дух’, ад spīrāre ‘дыхаць’; пераход ‘дух’ → ‘алкаголь’ адбыўся ў жаргоне алхімікаў (Сной₂, 738). Гл. Брукнер, 509; Фасмер, 3, 735; ЕСУМ, 5, 372.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лі́сель-спі́рт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лі́сель-спі́рт лі́сель-спі́рты
Р. лі́сель-спі́рта лі́сель-спі́ртаў
Д. лі́сель-спі́рту лі́сель-спі́ртам
В. лі́сель-спі́рт лі́сель-спі́рты
Т. лі́сель-спі́ртам лі́сель-спі́ртамі
М. лі́сель-спі́рце лі́сель-спі́ртах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Драўняны спірт, гл. Метылавы спірт

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Вінны спірт, гл. Этылавы спірт

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Полівінілавы спірт 8/493

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)