спіра́лька

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. спіра́лька спіра́лькі
Р. спіра́лькі спіра́лек
Д. спіра́льцы спіра́лькам
В. спіра́льку спіра́лькі
Т. спіра́лькай
спіра́лькаю
спіра́лькамі
М. спіра́льцы спіра́льках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спіра́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Памянш.-ласк. да спіраль (у 1, 2 знач.). Спрытна хадзіў у яго руках рубанак, і тонкая стружка, завіваючыся ў залацістыя пад сонцам спіралькі, з ціхім шолахам ападала на дол. Лынькоў. З гэтых дроцікаў трэба было скруціць спіральку і пакласці на рэйку. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спіра́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Незамкнутая крывая лінія, якая ўтварае шэраг абаротаў вакол пункта на плоскасці або вакол восі.

2. Дрот, спружына або іншы прадмет, звітыя, скручаныя па такой лініі.

С. для праса.

|| памянш. спіра́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж. (да 2 знач.).

|| прым. спіра́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)