спікі́раваць гл. пікіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спікі́раваць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спікі́рую спікі́руем
2-я ас. спікі́руеш спікі́руеце
3-я ас. спікі́руе спікі́руюць
Прошлы час
м. спікі́раваў спікі́равалі
ж. спікі́равала
н. спікі́равала
Загадны лад
2-я ас. спікі́руй спікі́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час спікі́раваўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спікі́раваць сов., ав. спики́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спікі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Рэзка знізіцца на вялікай хуткасці, зрабіць піке ​2. [Самалёты] спікіравалі з дзікім свістам, і пасля мы даведаліся, што разам з бомбамі фашысты кідалі рэйкі і пустыя бочкі, каб нагнаць больш панікі. Шамякін. / Пра птушак. [Сіваграк] узнімаўся высока ўгору, каб потым імкліва спікіраваць уніз, ледзь не да самай вады, і зноў узлятаў у вышыню. В. Вольскі. Над параходам з’явілася чайка і паляцела ўслед. Потым перадумала, нешта выглядзела сабе ў хвалях, спрытна спікіравала. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спікі́раваць ав. im Strzflug nedergehen*;

спікі́раваць у цэль ein Ziel im Strzflug ngreifen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пікі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

Зніжацца на вялікай хуткасці і амаль вертыкальна (пра самалёт).

Самалёт пікіруе на цэль.

|| зак. спікі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй.

|| наз. пікі́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спики́ровать сов., ав. спікі́раваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)