спідо́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор-паказальнік хуткасці руху аўтамабіляў і пройдзенай адлегласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спідо́метр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. спідо́метр спідо́метры
Р. спідо́метра спідо́метраў
Д. спідо́метру спідо́метрам
В. спідо́метр спідо́метры
Т. спідо́метрам спідо́метрамі
М. спідо́метры спідо́метрах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спідо́метр м., спец. спидо́метр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спідо́метр, ‑а, м.

Прыбор, які паказвае хуткасць руху транспартных машын. Як толькі вырваўся [Славік] за горад, даў такі газ, што стрэлка спідометра хутка перапаўзла лічбу 100 і пачала канвульсіўны скакаць, падбіраючыся часам ажно да 120. Шамякін.

[Ад англ. speed — хуткасць і грэч. metreo — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спідометр 3/196; 9/18—19

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

спідометр

т. 15, с. 113

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спідо́метр м. тэх. Tachomter n -s, -; Geschwndigkeitsmesser m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спідо́метр

(ад англ. speed = хуткасць + -метр)

прыбор для вымярэння хуткасці руху транспартных машын і пройдзенай адлегласці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

speedometer [spi:ˈdɒmɪtə] n. спідо́метр

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

спидо́метр спец. спідо́метр, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)