спяко́тны, -ая, -ае.

Вельмі гарачы, душны; надзвычай нагрэты.

Подых спякотных вятроў.

|| наз. спяко́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спяко́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спяко́тны спяко́тная спяко́тнае спяко́тныя
Р. спяко́тнага спяко́тнай
спяко́тнае
спяко́тнага спяко́тных
Д. спяко́тнаму спяко́тнай спяко́тнаму спяко́тным
В. спяко́тны (неадуш.)
спяко́тнага (адуш.)
спяко́тную спяко́тнае спяко́тныя (неадуш.)
спяко́тных (адуш.)
Т. спяко́тным спяко́тнай
спяко́тнаю
спяко́тным спяко́тнымі
М. спяко́тным спяко́тнай спяко́тным спяко́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спяко́тны зно́йный, жа́ркий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спяко́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі гарачы, душны. Стаяў спякотны летні дзень. Сонца хоць і пераваліла за поўдзень, але пякло неміласэрна. Чарнышэвіч. Лета ў гэтым годзе выдалася спякотнае і сухое. Хомчанка. Цяжка ў пасёлку з вадой. Калодзежаў тут небагата, ды і ў тых часта ў спякотнае лета вада перасыхае. Бяганская. // Прасякнуты спёкай, надзвычай нагрэты. Вырысоўвалася праз спякотную шыза-белую дымку цёмная паласа лесу. Шамякін. Калі пачаўся гэты подзвіг? У катлаване? Ці тады, Калі вятроў спякотных подых Адчуў геолаг малады. Панчанка. Там спякотнымі вятрамі Выпалена цаліна, Ды туды з будаўнікамі Едзе красная вясна. Зарыцкі.

2. Такі, якому ўласціва спякота. Спякотны стэп. □ Магілёўская ціхая вёска. Курная хата. Як далёка яны ад Мадрыда, Ад спякотнай Іспаніі. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спяко́тны (drückend) heiß, glühend heiß, gltheiß

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спяко́тлівы, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і спякотны.

|| наз. спяко́тлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спяко́тлівы разг., см. спяко́тны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

знойный

1. гара́чы, спяко́тны, прыпа́рны;

знойный день гара́чы (спяко́тны, прыпа́рны) дзень;

2. перен. (пылкий) па́лкі, гара́чы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sweltering [ˈsweltərɪŋ] adj. infml спяко́тны, ду́шны;

a sweltering day спяко́тны дзень

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

по́ўдзень², -дня, м.

Сярэдзіна дня, час вышэйшага сонцастаяння над гарызонтам, які адпавядае 12 гадзінам дня.

Спякотны п.

|| прым. паўдзённы, -ая, -ае і паўднёвы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)