КАМІ́СІЯ ПА ПРАЦО́ЎНЫХ СПРЭ́ЧКАХ,

у бел. працоўным праве абавязковы пярвічны орган па разглядзе прац. спрэчак. Ствараецца на прадпрыемствах і ва ўстановах з роўнай колькасці прадстаўнікоў прафсаюза і наймальніка тэрмінам на 1 год. Разглядае спрэчкі работнікаў, звязаныя з выкарыстаннем заканадаўства аб працы, калектыўных дагавораў, пагадненняў і інш. лакальных нарматыўных актаў, прац. дагавораў, у т. л. аб устаноўленых расцэнках, нормах працы і ўмовах іх выканання; пераводзе на інш. работу і перамяшчэнні; аплаце працы; праве на атрыманне і памеры прэмій і ўзнагароджанняў, што належаць работніку ў адпаведнасці з існуючай у наймальніка сістэмай аплаты працы; выплаце кампенсацый і прадастаўленні гарантый; вяртанні грашовых сум, утрыманых з зарплаты работніка; прадастаўленні водпускаў; выдачы спецадзення, сродкаў індывід. засцярогі, лячэбна-прафілакт. харчавання. Камісія прымае рашэнне па згодзе паміж прадстаўнікамі наймальніка і прафсаюза. Парадак разгляду спрэчак камісіяй і рэалізацыя яе рашэнняў рэгламентуюцца заканадаўствам.

т. 7, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спрэ́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. спрэ́чка спрэ́чкі
Р. спрэ́чкі спрэ́чак
Д. спрэ́чцы спрэ́чкам
В. спрэ́чку спрэ́чкі
Т. спрэ́чкай
спрэ́чкаю
спрэ́чкамі
М. спрэ́чцы спрэ́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

арбі́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Суддзя, пасрэднік у спрэчках не судовага характару; трацейскі суддзя.

2. Суддзя ў некаторых відах спартыўных спаборніцтваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

переспо́ривать несов. пераспрэ́чваць; перамага́ць у спрэ́чках;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переспо́рить сов. пераспрача́ць; перамагчы́ ў спрэ́чках;

его́ (тебя́) не переспо́ришь яго́ (цябе́) не пераспрача́еш (не перамо́жаш у спрэ́чках).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перады́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. Невялікі перапынак, каб аддыхацца, перавесці дыханне.

Бегчы кіламетр без перадышкі.

2. перан. Часовае спыненне якой-н. дзейнасці.

П. ў спрэчках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

будара́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

Узрушвацца, узбуджацца, турбавацца. [Ісак:] — У спрэчках.. адточваецца думка, бударажыцца мозг. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аспрэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Выступіць у спрэчках з абвяржэннем чыіх‑н. думак, сцверджанняў; даказаць у спрэчцы памылковасць, беспадстаўнасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арбі́тр, ‑а, м.

Суддзя, пасрэднік у прымірэнчым або трацейскім вырашэнні спрэчак; трацейскі суддзя. У гэтых спрэчках Лемяшэвіч выступаў у ролі арбітра. Шамякін. // Суддзя ў спартыўных спаборніцтвах.

[Лац. arbiter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЫКАНА́ЎЧЫЯ ДАКУМЕ́НТЫ,

дакументы, на падставе якіх ажыццяўляецца прымусовае выкананне пастаноў судовых, арбітражных і некаторых інш. органаў. Паводле выканаўчага вядзення Рэспублікі Беларусь выканаўчымі дакументамі з’яўляюцца: выканаўчыя лісты; выканаўчыя надпісы, загады гасп. судоў і органаў арбітражу; надпісы старшыні Марской арбітражнай камісіі аб набыцці рашэннем законнай сілы; неаплачаныя ў тэрмін плацежныя патрабаванні, акцэптаваныя плацельшчыкамі; пасведчанні, якія выдаюцца па прац. спрэчках камітэтамі прафсаюзаў на падставе рашэнняў камісій па прац. спрэчках, або пастановы і пасведчанні гэтых камітэтаў; пастановы адм. органаў і камісій па справах непаўналетніх аб правядзенні спагнанняў з грамадзян; рашэнні выканкомаў мясц. Саветаў аб спагнаннях з юрыд. асоб за патравы пасеваў і пашкоджанне насаджэнняў і інш. Парадак афармлення і тэрміны прад’яўлення выканаўчых дакументаў да выканання рэгламентаваны цывільным працэсуальным заканадаўствам.

Э.І.Кузьмянкова.

т. 4, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)