спрыя́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. спрыя́нне
Р. спрыя́ння
Д. спрыя́нню
В. спрыя́нне
Т. спрыя́ннем
М. спрыя́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спрыя́нне ср.

1. спосо́бствование, благоприя́тствование;

найбо́льшае с. — эк., полит. наибо́льшее благоприя́тствование;

2. благоскло́нность ж., доброжела́тельство, благожела́тельство, благоволе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спрыя́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. спрыяць.

2. Добра зычлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н., добразычлівасць. — Можа, ваша школа мае якія-небудзь прэтэнзіі да валаснога праўлення? — у тым жа тоне спрыяння распытваў далей пісар. Колас.

•••

Прынцып найбольшага спрыяння — у міжнародным праве — адзін з найважнейшых прынцыпаў рэгулявання міждзяржаўных эканамічных адносін, адпаведна якому кожная з дагаворных дзяржаў абавязваецца прадастаўляць іншай тыя ж правы і льготы, што і любой трэцяй дзяржаве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрыя́нне н. Begünstigung f - (каму-н. G);

найбо́льшае спрыя́нне эк., паліт. Méistbegünstigung f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спрыя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каму-чаму.

1. Садзейнічаць, дапамагаць.

С. развіццю навукі.

2. Праяўляць добразычлівасць да каго-н.

С. суседу.

|| зак. паспрыя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. спрыя́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

благоприя́тствование спрыя́нне, -ння ср.;

наибо́льшее благоприя́тствование эк., полит. найбо́льшае спрыя́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Bewírkung f - уздзе́янне, садзе́йнічанне; спрыя́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Begünstigung f -, -en пратэ́кцыя, спрыя́нне, ільго́та

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

спосо́бствование ср. садзе́йнічанне, -ння ср., дапамо́га, -гі ж.; спрыя́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АЛЬЯ́НС ВЫТВО́РЦАЎ КАКА́ВЫ (Cocoa Producers Alliance; АВК),

міжнародная арг-цыя краін — вытворцаў какавы. Чл.-ўдзельнікі: Бразілія, Габон, Гана, Камерун, Кот-д’Івуар, Нігерыя, Сан-Таме і Прынсіпі, Тога, Трынідад і Табага, Эквадор. Створана ў 1962. Месца знаходжання — Лагас (Нігерыя). Мэты: спрыянне эканам. і сац. адносінам паміж краінамі — какававытворцамі, абмен навук. і тэхн. інфармацыяй, забеспячэнне эфектыўных паставак какавы па рэнтабельных цэнах, садзейнічанне пашырэнню какаваспажывання.

т. 1, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)