спраку́дзіцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спраку́джуся спраку́дзімся
2-я ас. спраку́дзішся спраку́дзіцеся
3-я ас. спраку́дзіцца спраку́дзяцца
Прошлы час
м. спраку́дзіўся спраку́дзіліся
ж. спраку́дзілася
н. спраку́дзілася
Загадны лад
2-я ас. спраку́дзься спраку́дзьцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час спраку́дзіўшыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спраку́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Разм.

1. Схібіць, учыніць што‑н. непажаданае, дрэннае. [Аўлас:] — Ведама, .. гаспадар быў. Не тое, што бясхлебнік які, а гаспадар! Калі што якое, калі б прыйшлося і спракудзіўся — ён гаспадаркай сваёй мог выручыцца. Баранавых.

2. Дапусціцца да ліха, праштрафіцца. Бяда ўжо надыходзіла, бо трэба было .. [Эльзу] да шлюбу весці барзджэй, затое, што дапусцілася да ліха .. Спракудзілася дзеўка. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)