Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
спо́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.
Невялікая талерка з паднятымі берагамі, на якую ставіцца кубак або шклянка.
Расставіць сподкі на стале.
|| памянш.спо́дачак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.
|| прым.спо́дачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спо́дак, -дка м. блю́дце ср.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спо́дак, ‑дка, м.
Невялікая талерка з паднятымі берагамі, на якую ставіцца кубак або шклянка. — Распранайцеся ж ды сядайце за стол, — звярнулася гаспадыня да госця, а сама расстаўляла шклянкі і сподкі, увіхаючыся каля стала.Колас.— Мы зробім яму з гэтых дошак будку і будзем карміць кожны дзень, — гаварыў Андрэй, тыцкаючы сабачку носам у сподак з малаком.Ваданосаў.Неўзабаве Ганна Карпаўна прынесла з кухні патэльню з яечняй, бохан хлеба і сунічнае варэнне на сподку.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спо́дакм Úntertasse f -, -n (падкубкам); Téllerchen n -s, -, Schälchen n -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Спо́дак ‘невялікая талерка з паднятымі берагамі, на якую ставіцца кубак або шклянка’ (ТСБМ, Касп., Ласт., Сл. ПЗБ, Байк. і Некр., ЛА, 5). З польск.spodek ‘тс’.