спекуляцы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спекуляцы́йны спекуляцы́йная спекуляцы́йнае спекуляцы́йныя
Р. спекуляцы́йнага спекуляцы́йнай
спекуляцы́йнае
спекуляцы́йнага спекуляцы́йных
Д. спекуляцы́йнаму спекуляцы́йнай спекуляцы́йнаму спекуляцы́йным
В. спекуляцы́йны (неадуш.)
спекуляцы́йнага (адуш.)
спекуляцы́йную спекуляцы́йнае спекуляцы́йныя (неадуш.)
спекуляцы́йных (адуш.)
Т. спекуляцы́йным спекуляцы́йнай
спекуляцы́йнаю
спекуляцы́йным спекуляцы́йнымі
М. спекуляцы́йным спекуляцы́йнай спекуляцы́йным спекуляцы́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спекуляцы́йны I спекуляти́вный;

~ная здзе́лка — спекуляти́вная сде́лка; см. спекуля́цыя I

спекуляцы́йны II книжн. спекуляти́вный;

~ная філасо́фія — спекуляти́вная филосо́фия; см. спекуля́цыя II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спекуляцы́йны ​1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да спекуляцыі ​1 (у 1 знач.); заснаваны на спекуляцыі. Спекуляцыйны гандаль.

2. Які займаецца спекуляцыяй; спекулянцкі. Спекуляцыйныя элементы.

спекуляцы́йны ​2, ‑ая, ‑ае.

Пабудаваны на спекуляцыі ​2; абстрактны. Спекуляцыйная філасофія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спекуляцы́йны spekulatív, Spekulatións-, Schíeber-;

спекуляцы́йны кошт камерц. Spekulatiónspreis m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спекуля́цыя², -і, ж. (кніжн.).

Абстрактныя разважанні, адарваныя ад вопыту і практыкі.

Псеўданавуковыя спекуляцыі.

|| прым. спекуляцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спекуля́цыя¹, -і, ж., перан., на чым і чым.

Разлік, намер, заснаваныя на выкарыстанні чаго-н. з карыслівымі мэтамі.

С. на часовых цяжкасцях.

С. акцыямі.

С. на павышэнні попыту.

|| прым. спекуляцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

spekulacyjny

спекуляцыйны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПАПУЛІ́ЗМ (франц. populisme ад лац. populus народ),

арыентацыя суб’ектаў палітыкі (паліт. дзеячаў, партый) на паліт. ідэі шырокіх мас, незадаволеных сац. рэчаіснасцю. З’явіўся з развіццём капіталізму сярод «прамежкавых» паміж пралетарыятам і буржуазіяй пластоў грамадства, звычайна яго носьбіты — сяляне, фермеры, дробныя прадпрымальнікі, частка рабочых, люмпенаў і інш. Пераважна развіваецца ў эпоху сац. крызісаў. Напр., разнавіднасцю П. лічаць рас. народніцтва 19 ст. У ЗША партыя папулістаў (1891—1900) узнікла як альянс фермерскіх і рабочых арг-цый. П. пашырыўся ў многіх краінах Афрыкі і Азіі ў перыяд іх барацьбы за вызваленне ад калан. залежнасці. Папулісцкімі лідэрамі былі Сунь Ятсен у Кітаі, М.К.Гандзі ў Індыі, Сукарна ў Інданезіі і інш. У аснове П. ідэя роўнасці, роўных магчымасцей для ўсіх пластоў насельніцтва задавальняць свае жыццёвыя і грамадска-паліт. патрэбы. Адрозніваюць П. рэальны і спекуляцыйны. Рэальны П. — правядзенне правячай элітай палітыкі, накіраванай на абмежаванне пануючых сац. сіл (буйных капіталістаў і зямельных уласнікаў) на карысць шырокіх нар. мас (напр., палітыка прэзідэнта Чылі С.Альендэ Госенса ў 1970—73). Спекуляцыйны П. — паддобрыванне народа на ўзроўні лозунгаў дзеля прыходу да ўлады або яе ўтрымання, дасягнення карыслівых мэт і г.д. Гэтая форма П. асабліва характэрна для аўтарытарных, таталітарных, фаш. і інш. падобных рэжымаў. Такі П. — адзін з відаў сац. і паліт. дэмагогіі (гл. Дэмагог), маніпуліравання свядомасцю маладасведчаных людзей, галасамі выбаршчыкаў і г.д. Тэрмін П. (у спекуляцыйным значэнні) выкарыстоўваюць (часта ўзаемна) розныя паліт. партыі і плыні, каб абвінаваціць сваіх праціўнікаў.

т. 12, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛЮ́ТНАЯ СПЕКУЛЯ́ЦЫЯ,

захады банкаў і фірмаў, разлічаныя на атрыманне прыбытку ад змены курсу валют на валютных рынках. Ажыццяўляецца пэўнымі валютнымі аперацыямі ці наўмысным устрыманнем ад іх. Прасцейшая форма валютнай спекуляцыі — валютны арбітраж: валюта адной краіны па нізкім курсе купляецца за валюту другой краіны і рэалізуецца там, дзе курс гэтай валюты больш высокі; атрыманы барыш і ёсць спекуляцыйны даход. Валютная спекуляцыя можа прымаць і больш складаныя формы — маніпуляцыі па наўмысным зніжэнні курсу валют. Валютная спекуляцыя звязана з валютнай рызыкай, яе вынік залежыць ад правільнасці ацэнкі перспектыў вагання валютнага курсу. Мерапрыемствы па стрымліванні валютнай спекуляцыі звычайна ажыццяўляюць цэнтр. (нац.) банкі.

т. 3, с. 497

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спекуляти́вный в разн. знач. спекуляцы́йны;

спекуляти́вная сде́лка спекуляцы́йная здзе́лка;

спекуляти́вная филосо́фия спекуляцы́йная філасо́фія;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)