спа́сванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. спа́сванне
Р. спа́свання
Д. спа́сванню
В. спа́сванне
Т. спа́сваннем
М. спа́сванні

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спа́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. спасваць — спасвіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спа́свіць, спасу́, спасе́ш, спасе́; спасём, спасяце́, спасу́ць і спасу́, спа́свіш, спа́свіць; спа́свім, спа́свіце, спа́свяць; спа́свіў, -віла; спасі́; спа́свены; зак., што.

Зрабіць патраву або зрасходаваць на падножны корм.

С. зялёную траву скацінай.

|| незак. спа́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. спа́сванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Траўле́нне ‘страваванне, ператраўліванне ежы’ (Гарэц., Ласт.), ‘спасванне (жывёлай)’ (Некр. і Байк.), ‘атрута’ (віл., Сл. ПЗБ). Да траві́ць1,2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вытравле́ние

1. вытру́чванне, -ння ср.;

2. вытраўле́нне, -ння ср., вывядзе́нне, -ння ср.;

3. траўле́нне, -ння ср., спа́сванне, -ння ср.; см. вытравля́тьI 1—3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подтра́вливание

1. падтраўле́нне, -ння ср., падтра́ўліванне, -ння ср.;

2. падтру́чванне, -ння ср.;

3. страўле́нне, -ння ср., стра́ўліванне, -ння ср., спа́сванне, -ння ср.;

4. паддра́жніванне, -ння ср.; см. подтра́вливать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)