спарта́нец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. спарта́нец спарта́нцы
Р. спарта́нца спарта́нцаў
Д. спарта́нцу спарта́нцам
В. спарта́нца спарта́нцаў
Т. спарта́нцам спарта́нцамі
М. спарта́нцу спарта́нцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спарта́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

1. Грамадзянін Спарты — дзяржавы ў Старажытнай Грэцыі, жыхары якой вызначаліся вынослівасцю, цярплівасцю, вялі суровы лад жыцця.

Лагер спартанцаў.

2. Чалавек, які задавольваецца самым неабходным, адмаўляецца ад раскошы, вядзе суровы лад жыцця.

|| ж. спарта́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. спарта́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спарта́нец, -нца м., ист., перен. спарта́нец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спарта́нец ист., перен. спарта́нец, -нца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спарта́нец, ‑нца, м.

1. Грамадзянін Спарты — дзяржавы ў Старажытнай Грэцыі, жыхары якой вызначаліся суровым спосабам жыцця, вынослівасцю і цярплівасцю.

2. перан. Чалавек, які адмаўляецца ад раскошы, вядзе суровы спосаб жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спарта́нец м. гіст. Spartner m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спарта́нец

(ад гр. Sparte = Спарта)

1) грамадзянін старажытнагрэчаскай дзяржавы Спарты, жыхары якой вызначаліся суровым спосабам жыцця, вынослівасцю і цярплівасцю;

2) перан. чалавек, які адмаўляецца ад раскошы, вядзе суровы спосаб жыцця.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спарта́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да спартанец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Spartner

m -s, -

1) спарта́нец

2) гіст. спарта́нец, жыха́р Спа́рты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Spartanin

м. спартанец

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)