спарава́льны, -ая, -ае.

Які служыць для спаравання, мае адносіны да спаравання; злучны.

С. пункт.

С. перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спарава́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спарава́льны спарава́льная спарава́льнае спарава́льныя
Р. спарава́льнага спарава́льнай
спарава́льнае
спарава́льнага спарава́льных
Д. спарава́льнаму спарава́льнай спарава́льнаму спарава́льным
В. спарава́льны (неадуш.)
спарава́льнага (адуш.)
спарава́льную спарава́льнае спарава́льныя (неадуш.)
спарава́льных (адуш.)
Т. спарава́льным спарава́льнай
спарава́льнаю
спарава́льным спарава́льнымі
М. спарава́льным спарава́льнай спарава́льным спарава́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спарава́льны случно́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спарава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да спаравання; злучны. Спаравальны перыяд. // Прызначаны для спаравання. Спаравальны пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

случно́й злу́чны, спарава́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГАМБУ́ЗІЯ

(Gambusia affinis),

рыба сям. пецыліевых атр. карпазубых. Радзіма — Паўн. і Цэнтр. Амерыка. Жыве ў невял. стаячых прэснаводных вадаёмах. Акліматызавана ў многіх краінах Еўразіі, Аргенціне, на Гавайскіх а-вах у мэтах барацьбы з малярыйнымі камарамі. Разводзяць у акварыумах.

Даўж. цела самца да 4 см, самкі да 7,5 см. Афарбоўка цела шаравата-аліўкавая ці жаўтаватая з цёмнымі плямамі, плаўнікі бясколерныя. Самцы цямнейшыя. У самцоў пярэднія прамяні анальнага плаўніка пераўтвораны ў спаравальны орган (ганаподый). Апладненне ўнутранае. Жывародная. Корміцца лічынкамі і кукалкамі камароў, зоапланктонам, ікрой і маляўкамі рыб, у т. л. і сваімі. Шкодзіць рыбнай гаспадарцы.

т. 5, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)