спа́зма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Сутарга, сутаргавае скарачэнне мышцаў.

Спазмы ў горле.

|| прым. спазматы́чны, -ая, -ае і спасты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спа́зма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. спа́зма спа́змы
Р. спа́змы спа́змаў
Д. спа́зме спа́змам
В. спа́зму спа́змы
Т. спа́змай
спа́змаю
спа́змамі
М. спа́зме спа́змах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

спа́зма ж. спазм м., спа́зма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спа́зма, ‑ы, ж.

Сутаргавае скарачэнне мышцаў (горла, страўніка і інш.). Міша адчуваў, як у яго, нібы перад плачам, спазма сціскае горла. Карпюк. Потым вочы Цулукідзе ажылі, і твар яго скрывіла спазма болю. Мележ. // Прыпадак такой сутаргі. Мы спачувалі ёй, суцяшалі, як маглі, а яна [ўдава] ў слязах, заікаючыся ў спазмах, нешта прамовіла пам... Пестрак.

[Грэч. spasma — сутарга, сцягванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спазма

т. 15, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спазм м., спа́зма ж. спа́зма, -мы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спа́зма ж мед Krampf m -es, Krämpfe

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спа́зма

(гр. spasma)

сутаргавае скарачэнне мышцаў (напр. с. сціснула горла).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

спасты́чны гл. спазма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

spasm

[ˈspæzəm]

n.

спа́зма f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)