спажыве́цкі, -ая, -ае.

1. гл. спажывец.

2. перан. Характэрны для чалавека, які стараецца задаволіць толькі ўласныя патрэбы (неадабр.).

Спажывецкія адносіны да жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спажыве́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спажыве́цкі спажыве́цкая спажыве́цкае спажыве́цкія
Р. спажыве́цкага спажыве́цкай
спажыве́цкае
спажыве́цкага спажыве́цкіх
Д. спажыве́цкаму спажыве́цкай спажыве́цкаму спажыве́цкім
В. спажыве́цкі (неадуш.)
спажыве́цкага (адуш.)
спажыве́цкую спажыве́цкае спажыве́цкія (неадуш.)
спажыве́цкіх (адуш.)
Т. спажыве́цкім спажыве́цкай
спажыве́цкаю
спажыве́цкім спажыве́цкімі
М. спажыве́цкім спажыве́цкай спажыве́цкім спажыве́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спажыве́цкі

1. потреби́тельный;

~кая ва́ртасць тава́ру — эк. потреби́тельная сто́имость това́ра;

2. прям., перен. потреби́тельский;

~кая каапера́цыя — потреби́тельская коопера́ция;

~кія настро́і — потреби́тельские настрое́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спажыве́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да спажыўца. Спажывецкі попыт.

2. Які служыць для задавальнення якіх‑н. патрэб. Спажывецкія тавары. Спажывецкая кааперацыя. □ Тут некалі былі склады раённага спажывецкага саюза. Лынькоў.

3. перан. Характэрны для чалавека, які імкнецца задаволіць толькі ўласныя патрэбы. Адкуль усё-такі ў некаторых падлеткаў спажывецкія адносіны да жыцця? «Маладосць». Стафанковіч выхаваў свайго сына эгаістам, сябелюбцам, чалавекам са спажывецкімі адносінамі да жыцця. Луфераў.

•••

Спажывецкая вартасць гл. вартасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спажыве́цкі камерц. Gebráuchs-, Konsúm-, Verbráucher-;

спажыве́цкія тава́ры Konsúmgüter pl, Gebráuchsgüter pl;

спажыве́цкая каапера́цыя Konsúmgenossenschaft f -, Konsúm m -s;

спажыве́цкі падыхо́д разм. Konsuméntenstandpunkt m -(e)s, -e;

◊

спажыве́цкія настро́і Verbráuchermentalität f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

спажыве́ц, -жыўца́, мн. -жыўцы́, -жыўцо́ў, м.

1. Асоба або арганізацыя, якія спажываюць прадукцыю чыёй-н. вытворчасці.

Тавары для масавага спажыўца (для масавага пакупніка).

2. перан. Той, хто імкнецца да задавальнення толькі сваіх патрэб (неадабр.).

|| прым. спажыве́цкі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Спажывецкая кааперацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаспада́рча-спажыве́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гаспада́рча-спажыве́цкі гаспада́рча-спажыве́цкая гаспада́рча-спажыве́цкае гаспада́рча-спажыве́цкія
Р. гаспада́рча-спажыве́цкага гаспада́рча-спажыве́цкай
гаспада́рча-спажыве́цкае
гаспада́рча-спажыве́цкага гаспада́рча-спажыве́цкіх
Д. гаспада́рча-спажыве́цкаму гаспада́рча-спажыве́цкай гаспада́рча-спажыве́цкаму гаспада́рча-спажыве́цкім
В. гаспада́рча-спажыве́цкі (неадуш.)
гаспада́рча-спажыве́цкага (адуш.)
гаспада́рча-спажыве́цкую гаспада́рча-спажыве́цкае гаспада́рча-спажыве́цкія (неадуш.)
гаспада́рча-спажыве́цкіх (адуш.)
Т. гаспада́рча-спажыве́цкім гаспада́рча-спажыве́цкай
гаспада́рча-спажыве́цкаю
гаспада́рча-спажыве́цкім гаспада́рча-спажыве́цкімі
М. гаспада́рча-спажыве́цкім гаспада́рча-спажыве́цкай гаспада́рча-спажыве́цкім гаспада́рча-спажыве́цкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

натура́льна-спажыве́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. натура́льна-спажыве́цкі натура́льна-спажыве́цкая натура́льна-спажыве́цкае натура́льна-спажыве́цкія
Р. натура́льна-спажыве́цкага натура́льна-спажыве́цкай
натура́льна-спажыве́цкае
натура́льна-спажыве́цкага натура́льна-спажыве́цкіх
Д. натура́льна-спажыве́цкаму натура́льна-спажыве́цкай натура́льна-спажыве́цкаму натура́льна-спажыве́цкім
В. натура́льна-спажыве́цкі (неадуш.)
натура́льна-спажыве́цкага (адуш.)
натура́льна-спажыве́цкую натура́льна-спажыве́цкае натура́льна-спажыве́цкія (неадуш.)
натура́льна-спажыве́цкіх (адуш.)
Т. натура́льна-спажыве́цкім натура́льна-спажыве́цкай
натура́льна-спажыве́цкаю
натура́льна-спажыве́цкім натура́льна-спажыве́цкімі
М. натура́льна-спажыве́цкім натура́льна-спажыве́цкай натура́льна-спажыве́цкім натура́льна-спажыве́цкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

БЮДЖЭ́Т СПАЖЫВЕ́ЦКІ,

баланс грашовых даходаў і расходаў сям’і, які характарызуе фактычны ўзровень жыцця розных груп насельніцтва. Адлюстроўвае даходы сем’яў і крыніцы іх паступлення, а таксама выкарыстанне гэтых даходаў (расходаў) па прызначэнні. Вызначаецца на аснове балансу даходаў і расходаў насельніцтва, бюджэтных абследаванняў і разам са спажывецкім кошыкам служыць для ацэнкі колькасных і якасных паказчыкаў спажывання.

т. 3, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПАЖЫВЕ́ЦКІ КРЭДЫ́Т,

крэдыт, які выдаецца насельніцтву на задавальненне бягучых патрэб і на развіццё вытв-сці ў асабістай гаспадарцы, набыццё, буд-ва ці рамонт жылля, аплату паслуг, пазыкі, якія маюць сац. характар (маладым сем’ям, студэнтам) і г.д. С.к. могуць быць грашовыя і таварныя. У ролі крэдытораў выступаюць банкі, крэдытныя кааператывы, ламбарды, касы ўзаемадапамогі, прадпрыемствы і арг-цыі. Тэрміны крэдытавання, памеры крэдытаў, платы за карыстанне імі рэгламентуюцца заканадаўствам, статутамі арг-цый-крэдытораў. Гл. таксама Крэдыт.

т. 15, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)