спажы́ва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. спажы́ва
Р. спажы́вы
Д. спажы́ве
В. спажы́ву
Т. спажы́вай
спажы́ваю
М. спажы́ве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спажы́ва, -ы, ж.

1. Тое, чым лёгка можна пажывіцца (разм.).

Падкі да спажывы.

2. Харч, ежа; здабыча.

Лісы шукаюць спажывы.

3. перан. Матэрыял для роздуму, разумовай дзейнасці і пад.

С. для розуму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спажы́ва ж.

1. разг. пожи́ва; добы́ча;

шука́ць ~вы — иска́ть пожи́вы;

2. пита́ние ср., пи́ща;

3. перен. пи́ща;

с. для ро́зуму — пи́ща для ума́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спажы́ва, ‑ы, ж.

1. Тое, чым можна пажывіцца; лёгкая нажыва. [Канвойныя] трасуць кішэні, складкі Адзення з ног да галавы, А да спажывы яны падкі, Ты ж стой ні мёртвы, ні жывы. І ўсё, што толькі хоць якую Прыгоднасць мае і цану, Яно ўжо там не павякуе, Пяройдзе ў рукі хапуну. Колас. [Волф] даўно ўжо звык да лёгкай спажывы. Мележ.

2. Здабыча, харч; ежа. Ліса шукае сабе спажывы пад дрэвамі і кустамі, а на верхніх паверхах лесу гаспадарыць куніца, найзлейшы вораг вавёркі. В. Вольскі. А воўк стаіць зводдаль і прагавітымі вачамі смакуе ўжо сваю багатую спажыву. Колас. Разам з тым прачнуўся голад, і.. [людзі] зноў пайшлі шукаць спажывы. Маўр.

3. перан. Матэрыял для мыслення, разважанняў, для разумовай дзейнасці і пад. Спажыва для розуму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спажы́ва ж. разм.

1. Vrteil m -(e)s, -e, Gewnn m -s, -e;

2. (харч) Nhrung f - (тс. перан.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пажы́ва, -ы, ж.

Тое, чым жывіцца арганізм; спажыва.

П. для раслін, рыб.

Духоўная п. (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пожи́ва разг. пажы́ва, -вы ж., спажы́ва, -вы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разжы́ва, ‑ы, ж.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. разжывацца — разжыцца (у 1, 2 знач.). // Тое, на чым можна разжыцца; спажыва, прыбытак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nutrition

[nuˈtrɪʃən]

n.

1) харчава́ньне, жыўле́ньне n.

2) спажы́ва, е́жа f.; харч -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

снедь разг.

1. е́жа, род. е́жы ж., яда́, род. яды́ ж.;

2. перен. спажы́ва, -вы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)