Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Сошна (в.) 10/5
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ШНА,
вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Пінск — Лунінец. Цэнтр сельсавета. За 23 км на ПнУ ад г. Пінск, 198 км ад Брэста, 4 км ад чыг. ст. Парахонск. 750 ж., 272 двары (2001). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Царква св. Вольгі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі 2 паселішчы эпохі мезаліту, бронзавага веку і пазнейшай пары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗІ́ШЧАНСКІ КЛЯ́ШТАР БЕНЕДЫКЦІ́НЦАЎ.
Існаваў у 1662—1865 у в. Гарадзішча (цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл.). Засн. трокскім ваяводам Я.Копацем, які ў якасці фундушу даў фальваркі з в. Бышляк, Бяла, Волька, Гарадзішча, Заазер’е, Купяцічы, Любель, Селішча, Сошна, Цёлкавічы (у 1818 у іх было 350 сялян). У ансамбль кляштара ўваходзілі мураваныя касцёл, 2-павярховы жылы корпус, званіца, кузня, бровар, крама, флігель, калодзеж. Касцёл св. Ганны пабудаваны ў 1774, меў разьбяныя алтары, амбон і інш., сцены і скляпенні аздоблены размалёўкамі. У школе пры кляштары ў пач. 19 ст. навучалася 15 шляхецкіх дзяцей, працавала сталярная майстэрня, у б-цы было 1574 кнігі (1829). У 1865 кляштар скасаваны, касцёл закрыты. У 1910 касцёл зноў дзеючы, у 1944 разбураны ням.-фаш. захопнікамі. Захаваўся жылы корпус.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТШЦІНЕ́ЦКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямён, якія ў 15—11 ст. да н.э. насялялі тэр.ўсх. Польшчы, паўн. Украіны і паўд. Беларусі. Назва ад могільніка каля в. Тшцінец (Польшча). Насельніцтва жыло на паселішчах у зямлянках і наземных жытлах слупавой канструкцыі па берагах рэк і азёр. Асн. яго занятак — земляробства і жывёлагадоўля. Вырабляла гаршкі, глыбокія міскі, кубкі, сіта- і вазападобныя пасудзіны, арнаментаваныя гарыз., дугападобнымі і касымі пракрэсленымі лініямі, ружанцавым, вусеневым і шнуравым арнаментам, а таксама бронз. кінжалы, бранзалеты, шпількі, падвескі. каменныя і крамянёвыя сякеры, наканечнікі стрэл, скрабкі і інш. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на баку ў скурчаным становішчы ў курганных і грунтавых могільніках. Сляды Т.к. трапляюцца на стаянках Здзітаў, Камень, Хомск (Іванаўскі р-н), Востраў, Горнава, Грыўковічы, Сошна (Пінскі р-н), у бас. Нёмана. Каля в. Прылукі (Брэсцкі р-н) выяўлены тшцінецкі грунтавы могільнік з абрадам трупаспалення. У межах Бел. Палесся найб. канцэнтрацыя помнікаў у нізоўях Гарыні, на берагах Прыпяці, на Тураўшчыне.
М.М.Крывальцэвіч.
Да арт.Тшцінецкая культура. Гліняны посуд і прылады працы, выяўленыя пры даследаванні помнікаў гэтай культуры ў Прыпяцкім Палессі Беларусі.