со́нечнік
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
со́нечнік |
со́нечнікі |
| Р. |
со́нечніка |
со́нечнікаў |
| Д. |
со́нечніку |
со́нечнікам |
| В. |
со́нечніка |
со́нечнікаў |
| Т. |
со́нечнікам |
со́нечнікамі |
| М. |
со́нечніку |
со́нечніках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
со́нечнік м., зоол. со́лнечник
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
со́нечнік, ‑а, м.
1. Марская рыба атрада рыб, блізкіх да акунёвых, з плоскім целам і двайным спінным плаўніком.
2. Прасцейшая жывёліна з шарападобным целам, ад якога адыходзяць, як прамяні, ніткападобныя адросткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Со́нечнік ‘расліна Helianthus annuus L.’ (Байк. і Некр., Ласт., ТС, Ян.), со́ўнечнік, со́ўнешнік ‘сланечнік’ (Шатал., Жыв. св.), со́ўнях (лельч., Жыв. сл.), сон, со́нечнік, со́нца, со́ўнешнік ‘тс’ (Мат. Гом.), сон ‘круг ад сланечніку’ (браг., З нар. сл.). Да сонца, калька запазычанага сланечнік (гл.). Не выключаны і ўкраінскі ўплыў, параўн. укр. со́няшник, со́нях. Форма сон утворана ў выніку рэдукцыі. Сюды ж cо́нкі ‘семачкі’ (Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
со́лнечник (рыба, животное) со́нечнік, -ка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)