со́ймавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. со́ймавы со́ймавая со́ймавае со́ймавыя
Р. со́ймавага со́ймавай
со́ймавае
со́ймавага со́ймавых
Д. со́ймаваму со́ймавай со́ймаваму со́ймавым
В. со́ймавы (неадуш.)
со́ймавага (адуш.)
со́ймавую со́ймавае со́ймавыя (неадуш.)
со́ймавых (адуш.)
Т. со́ймавым со́ймавай
со́ймаваю
со́ймавым со́ймавымі
М. со́ймавым со́ймавай со́ймавым со́ймавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

се́ймовый полит. се́ймавы, со́ймавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АСКЕ́РКІ,

шляхецкі род герба «Мурдэлія», прадстаўнікі якога займалі дзярж.-адм. пасады ў ВКЛ. Мелі зямельныя ўладанні ў Мінскім і Полацкім ваяводствах, у Мазырскім, Наваградскім, Ашмянскім пав. У крыніцах згадваюцца з 16 ст. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду:

Рыгор, удзельнік Ульскай бітвы 1564. Самуэль (1600 ? — 1675 ?), палкоўнік войска ВКЛ, войт мазырскі (1633), пасол соймавы, дэпутат трыбунала ВКЛ (1666), удзельнік вайны 1654—67. Антоні (1670 ?—1734), пасол соймавы, кашталян наваградскі (1726). Рафал Алоіз (1708—67), сын Антонія, маршалак мазырскі, пасол соймавы. Гервазы Людвік (1700 ?—71), сын Антонія, пасол соймавы, кашталян наваградскі (1724), войт мазырскі. Ян Мікалай (1735—96), сын Рафала, пасол соймавы, дэпутат трыбунала ВКЛ (1781), удзельнік Сямігадовай вайны 1756—63, з’езда шляхты 1793 у Хойніках па падрыхтоўцы паўстання 1794. Баляслаў (1822—96), маршалак павятовы (1860), удзельнік паўстання 1863—64. Аляксандр, гл. Аскерка А.У. Міхаіл, гл. Аскерка М.А.

т. 2, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБУХО́ВІЧЫ,

шляхецкі род герба «Ключ раздвоены» («Абуховіч») у ВКЛ. Найб. вядомыя:

Піліп Казімір, гл. Абуховіч П.К. Тэадор Міхал (?—1658), брат Піліпа Казіміра. Падкаморы мазырскі (1646), паручнік гусарскай харугвы, пасол соймавы. Валодаў землямі ў Мазырскім пав. Захарыяш (?—1658), брат Піліпа Казіміра, суддзя, дэкан смаленскі. Мікалай (?—?), скарбнік і суддзя гродскі мазырскі (1648). Міхал Лявон, гл. Абуховіч М.Л. Тэадор Геранім, гл. Абуховіч Т.Г.

т. 1, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАГАВІЦІ́НАВІЧЫ, Багавіціны,

шляхецкі род герба «Корчак» у ВКЛ. Найб. вядомыя:

Багавіцін (?—?), заснавальнік роду. Упершыню згадваецца ў 1431 сярод прыхільнікаў вял. князя ВКЛ Свідрыгайлы, магчыма, служыў яму і ў 1440-я г. Меў сыноў Льва, Богуша і Пятра.

Леў (?—?), сын Багавіціна, пісар каралеўскі (1481), ключнік берасцейскі (1487), чашнік літоўскі (1501), намеснік крамянецкі (1502). Галіна Льва скончылася на яго сынах Івану, Багдану і Багавіціну ў 1520-я г.

Богуш (?—?), сын Багавіціна, пісар каралеўскі (1500). Меў сыноў Богуша, Міхала, Воіна, Яна.

Богуш Міхал (?—1503), сын Богуша, пісар літоўскі (1508), намеснік жыжморскі, слонімскі і крамянецкі, маршалак літоўскі (1511), падскарбі земскі (1520).

Я н (?—1551), сын Богуша, староста карнялаўскі (1527), драгіцкі (1542), крамянецкі (1548), маршалак каралеўскі (1546). У дакументах 16 ст. згадваецца каля 20 прадстаўнікоў роду Багавіцінавічаў, якія займалі розныя павятовыя пасады ў Берасцейскім і Валынскім ваяводствах, у тым ліку Вацлаў, пасол соймавы (1589), Андрэй, стольнік валынскі (1596), Міхаіл, маршалак берасцейскі і інш.

т. 2, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)