со́бскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. со́бскі со́бская со́бскае со́бскія
Р. со́бскага со́бскай
со́бскае
со́бскага со́бскіх
Д. со́бскаму со́бскай со́бскаму со́бскім
В. со́бскі (неадуш.)
со́бскага (адуш.)
со́бскую со́бскае со́бскія (неадуш.)
со́бскіх (адуш.)
Т. со́бскім со́бскай
со́бскаю
со́бскім со́бскімі
М. со́бскім со́бскай со́бскім со́бскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Со́бскі ‘ўласны’ (Ласт.; мёрск., Жыв. НС; Касп.). Да соб‑ (гл. собіць, асобны).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

own

[oʊn]

1.

adj.

1) со́бскі, ула́сны

The house is her own — Дом е́йны ўла́сны

2) ро́дны

my own father — мой ро́дны ба́цька

2.

n.

со́бскасьць

3.

v.

1) мець (як ула́снасьць)

He owns much land — Ён ма́е шмат зямлі́

2) прызнава́ць сваі́м

He owned his guilt — Ён прызна́ў сваю́ віну́

His father will not own him — Яго́ны ба́цька не прызнае́ яго́ сваі́м

- come into one’s own

- hold one’s own

- of one’s own

- on one’s own

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Свабо́да ‘асабістая незалежнасць, самастойнасць; адсутнасць прыгнёту’ (ТСБМ), ‘св межаванняў’ (ваўк., Сл. ПЗБ), свобо́да ‘воля, вызваленне ад прыгону’ (ТС), сюды ж свабо́дная ‘нецяжарная’ (Ян.). Укр., рус. свобо́да ‘тс’, ст.-рус. свобода ‘незалежнасць’, ‘пасёлак, слабада’, польск., в.-луж., н.-луж. swoboda, чэш. svoboda, дыял. sloboda ‘вольнасць; халасцяцкі стан або дзявоцтва’, серб.-харв. свобо́да ‘вольнасць; мужнасць’, славен. svobóda, ‘воля, вольнасць; вызваленне’, балг. свобода́, макед. свобода ‘тс’, ст.-слав. свобода ’тс’. Прасл. *svoboda утворана ад асновы *svob‑, параўн. ст.-слав. свобьство ‘асоба’, якая працягвае і.-е. *su̯e‑bho‑, вытворнае ад займеннікавай асновы *su̯e‑ ‘свой’, з суфіксам зборнасці *‑oda і першасным значэннем ‘сукупнасць родзічаў, сваякоў’, г. зн. тых, якія жывуць сумесна. Сучаснае значэнне другаснае. Падрабязна гл. Трубачоў, История терм., 170. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 582–583; Шустар-Шэўц, 1392; БЕР, 6, 561. Махэк₂ (598, раней Зубаты, Studie, 2, 137) разглядае слова як *svo‑potъ ад ‘свой’ і *potъ ‘пан’, праеўрапейскага слова, што вельмі штучна. Сной₁ (625) *svoboda лічыць вытворным ад прасл. *svobodь ‘свабодны’ — на думку Трубачова (Фасмер, 3, 583), другаснага. Борысь (589) узнаўляе прасл. *svobodь і *svoboda ‘свабода, незалежнасць, вольнасць’ з рэдкімі суф. ‑odь/‑oda. Гэта дазваляе ўзнавіць прыметнік *svobъ ‘прыналежны да свайго племені, жывучы на сваёй зямлі, у сябе’ і назоўнік *svoba ‘стан сярод сваіх, вольнасць’ (Борысь, Czak. stud., 44). Гл. таксама Басай-Сяткоўскі, Słownik (353–354), дзе польск. swoboda замест swieboda лічыцца багемізмам. Паводле Бугі (Rinkt. 2, 617), слова знаходзіцца ў такіх жа адносінах да ст.-рус. собь ‘усё сваё, маёмасць, дабро’ (гл. собскі), як лат. svãlbs ‘вольны’ да ст.-в.-ням. selb‑ ‘сам’ (< і.-е. *selbho‑). Гл. таксама слабода.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)