снягі́р, снегіра́, мн. снегіры́, снегіро́ў, м.

Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’інападобных з чырвонай афарбоўкай пер’я на грудзях (у самцоў); гіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

снягі́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. снягі́р снегіры́
Р. снегіра́ снегіро́ў
Д. снегіру́ снегіра́м
В. снегіра́ снегіро́ў
Т. снегіро́м снегіра́мі
М. снегіры́ снегіра́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

снягі́р (род. снегіра́) м., зоол. снеги́рь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

снягі́р, снегіра, м.

Невялікая лясная пеўчая птушка сямейства ўюрковых з чырвонай афарбоўкай пер’я на грудзях (у самцоў); гіль. Узімку сюды прыляталі чырванагрудыя снегіры, якія любяць ласавацца рабінавымі ягадамі. Рунец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снягір

т. 15, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Снягір 8/624—625 (укл.); 9/625, гл. Гіль

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

снягі́р м. разм. заал. Gmpel m -s, -, Dmpfaff m -(e)s і -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Снягі́р ‘гіль, лясная птушка’ (ТСБМ, Сцяшк.), снягу́р, снягу́рка, снягу́рчык ‘тс’ (Жыв. св.), снегу́р ‘тс’ (лях., Сл. ПЗБ, Нар. лекс.), снегі́рчык, снігі́р, сныгі́р, сногі́р ‘тс’ (ТС), снігі́р ‘птушка Pyrrhula vulgaris Briss.’ (Пятк. 2), сняжо́к ‘тс’ (Сцяшк. Сл.), сняжу́рка ‘птушка падарожнік, Piectrophanes nivalis’ (Ласт.). Укр. сніга́р, снігу́р, сниги́р, рус. снеги́рь, сниги́рь ‘гіль’; з іншымі суфіксамі: польск. śniegula ‘птушка падарожнік зімні’, чэш. sněhule, в.-луж. sněhula, н.-луж. sněgulaснягір’, славац. snehuliak. Да *sněgъ ‘снег’ з суф. ‑urъ, ‑yrъ, ‑ulъ; гл. Шустар-Шэўц, 1328. Рускія формы з ‑и‑ у корані тлумачацца асіміляцыяй галосных: *снѣгырь > снигырь. Гл. Міклашыч, 312; Фасмер, 3, 698. Сюды ж таксама снягу́рка ‘сінічка’ (Янк. 1). Назвы звязаны са з’яўленнем птушак на фоне выпаўшага снегу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Снягір М. Ф. 8/248

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

bullfinch [ˈbʊlfɪntʃ] п. zool. снягі́р сапра́ўдны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)