Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Смілавіцкі раён 1/196; 7/232; 9/55, 165, 612
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СМІ́ЛАВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—31 і 1935—38. Утвораны 17.7.1924 у Мінскай акр. Цэнтр — мяст.Смілавічы. 20.8.1924 падзелены на 10 сельсаветаў. 18.1.1931 раён скасаваны, сельсаветы перададзены Смалявіцкаму, Пухавіцкаму і Чэрвеньскаму р-нам. З 6.7.1935 да 11.2.1938 Рудзенскі раён быў перайменаваны ў Смілавіцкі, уключаў 12 сельсаветаў.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СМІ́ЛАВІЦКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМЗасн. ў 1931 у г.п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на як зоаветэрынарны тэхнікум, З 1981 саўгас-тэхнікум, з 1997 — с.-г. тэхнікум. Спецыяльнасці (2001/02 навуч.г.): ветэрынарыя, заатэхнія, пчалаводства. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІ́ЛАВІЦКІ ПАЛА́ЦАВЫ КО́МПЛЕКС,
помнік сядзібна-палацавай архітэктуры 2-й пал. 19 ст. ў г.п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. Пабудаваны на месцы замка 17 ст. Мае рысы рамантызму і эклектыкі. Уключаў 2 палацы, шэраг гасп. пабудоў, парк пейзажнага тыпу (захаваўся фрагментарна). Цэнтр. будынак — 2-павярховы прамавугольны ў плане палац (не захаваўся) з эркерамі, атыкам, раскрапаваны пілястрамі і карнізамі, завершаны невял. бельведэрам. У палацы быў зімовы сад, багаты архіў (захаваліся дакументы ўладальнікаў маёнтка Агінскіх, Манюшкаў, Ваньковічаў), вял.б-ка. калекцыя твораў выяўл. мастацтва, сярод якіх карціна В.Ваньковіча «Адам Міцкевіч на скале Аюдаг», 1828). Другі палац — прамавугольны ў плане 2-павярховы будынак з эркерамі, завершаны 2-схільным дахам. На паркавым фасадзе 3-павярховы вежападобны аб’ём. Уваход на гал. фасадзе вылучаны 3-павярховым рызалітам з 2 фланкіруючымі гранёнымі вежачкамі, завершаны невысокімі шатрамі і шпілямі. Вежа паркавага фасада ўпрыгожана рустам, валютамі, складаным абрамленнем акна 3-га яруса, завершана атыкам, зубцамі.
Ю.А.Якімовіч.
Смілавіцкі палацавы комплекс. Фрагмент галоўнага фасада новага корпуса палаца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІ́ЛАВІЦКІ КЛЯ́ШТАР МІСІЯНЕ́РАЎ.
Існаваў у 1747—1832 у мяст.Смілавічы. Засн. Марцыбелай Завішанскай з Агінскіх. Яна размясціла ксяндзоў-місіянераў пры драўляным касцёле і завяшчала грошы на мураваныя будынкі. У 1774 на ўскрайку мястэчка пры гасцінцы Мінск—Ігумен пабудаваны 2-павярховы мураваны корпус місійнага дома (кляштара). У 1785 асвячоны біскупам трохнефавы з 2-вежавым фасадам касцёл св. Тройцы, які з’яўляўся і парафіяльным. У сярэдзіне храма было 6 ілюзіяністычных алтароў з абразамі і скульптурамі. У 1832 кляштар закрыты, касцёл заставаўся парафіяльным да 1865; пазней ён перабудаваны пад царкву. Будынкі разбураны ў 1930-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сми́ловичскийсмі́лавіцкі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
РУ́ДЗЕНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у лютым — ліп. 1935 і 1938—60. Цэнтр — г.п.Рудзенск. Утвораны 12.2.1935, падзелены на 13 сельсаветаў: Азярычынскі, Вузлянскі (з 8.4.1957 Навапольскі), Гарэлецкі, Голацкі, Дрычынскі, Дудзіцкі, Дукорскі, Пудзецкаслабодскі, Пярэжырскі, Рудзенскі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі, Шацкі. 6.7.1935 перайменаваны ў Смілавіцкі, які з 11.2.1938 атрымаў ранейшую назву. З 1938 у Мінскай вобл. 20.1.1960 раён скасаваны, Смілавіцкіс/с перададзены Чэрвеньскаму, Навапольскі, Шацкі — Уздзенскаму, Голацкі, Дрычынскі, Дукорскі, Пярэжырскі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі і г.п. Рудзенск — Пухавіцкаму р-нам.