Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
смыле́цьнесов., разг.
1. (о болезненном ощущении) са́днить; жечь;
~ля́ць ра́ны — са́днят ра́ны;
сэ́рца ~лі́ць ад кры́ўды — се́рдце жжёт оби́да;
2. тлеть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
смыле́ць, ‑ліць; незак.
1. Балець, пячы (ад апёкаў, раздражнення скуры, ран і пад.). Смылелі папечаныя пальцы, пахла дымам вопратка, аж блажыла; і глыбока-глыбока ныла ў сярэдзіне.Пташнікаў.Стаміўся я. Не слухаюцца ногі. Смыляць, гараць, нібы яны ў агні...Бялевіч.Дубянеюць ногі, смыляць паабдзіраныя аб калючы снег рукі.Грахоўскі.
2.перан. Трывожыць, мучыць (пра душэўны боль). [Ганна:] — Я не крыўдую на цябе, але сэрцу балюча. Смыліць яно, штодня смыліць.Лынькоў.[Гаварушка:] — Ужо і ў мяне душа пачынае смылець.Лобан.
3. Гарэць без полымя, слаба гарэць; тлець. Цьмяна смылеў на камінку гнілаваты корч.Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смыле́ць (балець) brénnen*vi, schmérzen vi
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Смыле́ць ‘балець, пячы, гарэць’ (ТСБМ, Ласт., Бяльк., Юрч. Сін.), ‘прыпальвацца’ (Нас., Касп.), ‘абсмальвацца (пра валасы, шэрсць)’ (Нас., Касп.; ашм., Стан.), сюды ж, відаць, смыле́ць ‘бегчы, ляцець’ (ТС), смыля́ць ‘кідаць, шпурляць; біць, лупцаваць’ (Юрч.), смыль ‘пах гарэлага’ (Нас.). Звязана чаргаваннем з смаліць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
смыле́ннеср. жже́ние; см.смыле́ць1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
засмыле́ць1, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Разм. Загарэць да чарнаты. [Макрына] загарэла, засмылела на сонцы, яе звычайна беленькі твар быў цяпер смуглы зусім.Зарэцкі.
засмыле́ць2, ‑ліць; зак.
Разм. Пачаць смылець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)