смуткава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; незак.

1. Гараваць з прычыны чыёй-н. смерці.

2. Сумаваць, журыцца, перажываць смутак.

Смуткуе хлопец па доме.

|| наз. смуткава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смуткава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. смутку́ю смутку́ем
2-я ас. смутку́еш смутку́еце
3-я ас. смутку́е смутку́юць
Прошлы час
м. смуткава́ў смуткава́лі
ж. смуткава́ла
н. смуткава́ла
Загадны лад
2-я ас. смутку́й смутку́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час смутку́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

смуткава́ць несов. грусти́ть, печа́литься, скорбе́ть, тоскова́ть, кручи́ниться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смуткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

1. Гараваць з прычыны чыёй‑н. смерці. Мы б хацелі, Каб чулі яны [загінуўшыя героі], Як смуткуе радзіма над імі! Броўка.

2. Перажываць смутак; сумаваць, журыцца. Сохне і смуткуе хлопец лета, Неспакой, трывога на душы: — Разлюбіла? Не, не веру ў гэта, Шле лісты і просіць: — Адкажы. Прануза. // Засмучацца, бедаваць. Думаючы пра ўсё гэта, Васіль хоць і смуткаваў у душы, што Усцю не застаў дома.., аднак іншы раз адчуваў задавальненне. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смуткава́ць sich betrüben, sich grämen, truern vi, betrübt sein (па кім-н., чым-н. – über, um A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

засмуткава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; зак.

Пачаць смуткаваць.

З. у адзіноце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засмуткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Пачаць смуткаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грусти́ть несов. сумава́ць, смуткава́ць, журы́цца, марко́ціцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сокруша́тьсяI несов. (печалиться) смуткава́ць, бедава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасмуткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Смуткаваць некаторы час. Прасмуткаваць увесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)