Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сме́тнік, ‑а, м.
Месца, куды выкідаюць смецце, непрыгодныя і непатрэбныя рэчы. [Сымонавіч:] — Або купіш у магазіне цацку завадную. Ну завядзе табе яе прадавец, а дома яна тырк-тырк — і гатова: цягні па сметнік.Скрыпка.Венікам мялі датуль, пакуль можна было месці. Тады яго выкінулі на сметнік.Сачанка.// Куток у хаце, куды змятаюць смецце. Не чакаючы запрашэння, [Яўхім] паставіў стрэльбу ў сметніку, ахвоча крэкнуў: — Як чуў, у самы раз!Мележ./уперан.ужыв.[Мікола:] — Цяпер жа, калі ўсё старое, што заядала нас, мы выкінулі на сметнік, перад намі паўстала пытанне: няўжо ж мы гэты спрадвечны бруд захаваем і надалей?Колас.Ён канае, капітал сусветны, Кіпцюрамі ў скарб упіўся свой. Гэта гной вякоў, апошні сметнік Подласці і лютасці людской.Панчанка.Змяёй зацяжарыўшы, сметнік зямлі радзіў нам злачынства агіднейшых спраў.Кляшторны.
•••
На сметнік гісторыі (выкінуць, змесці і пад.) — пра што‑н. аджыўшае, устарэлае, нікому не патрэбнае. Магутнай бурай рэвалюцыі змецены былі на сметнік гісторыі троны і кароны.Бялевіч.
Выкінуць (грошы) на сметнік — змарнаваць, дарэмна патраціць. [Усевалад:] — Мы выкінулі нашы грошы на сметнік і вінавацім людзей, што яны не ўмеюць гаспадарыць.Скрыган.
Капацца (поркацца) у сметніку — займацца разборам якой‑н. непрыемнай справы. Гарбач выразна адчуў нейкую каверзу,.. але не бачыў патрэбы корпацца ў сметніку.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сме́тнік2 ‘верабей’, ‘аўсянка’ (Бяльк.), сметнічо́к ‘верабей’ (Мат. Гом.), смятню́к ‘тс’ (лельч., Нар. лекс.), смяцю́х, смяцю́р, смэтю́р ‘жаваранак’ (Шатал.), смытю́х, снэ́цюх ‘тс’ (Сл. Брэс.), смяцю́х, смяцю́к ‘аўсянка’ (Сл. ПЗБ). Укр.посмі́тюха, посмитюшок ‘жаваранак хахлаты’, польск.дыял.posmiciuch, śmieciuch і пад. — назвы розных птушак, якіх можна часта сустрэць на сметніках і пустках; да кораня смет‑ (гл. смецце) (Струтыньскі, Nazwy, 104; Антропаў, Назв. птиц, 361). Гл. смяцюх.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сме́тнікм, сме́тніцаж Schúttabladeplatz m -es, -plätze; Müllabladeplatz m; Müllhaufen m -s, - (куча); Müllgrube f -, -n (яма); Gerümpelplatz m (для старых рэчаў);
вы́кінуць на сме́тнік auf den Müllhaufen wérfen* [ábladen*]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сметнік, звалка
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
сме́тнік Месца, куды высыпаюць смецце; памыйная яма; гнаявая куча (БРС). Тое ж сме́тнішча (Бых., Слаўг., Тал.Мядзв.), сме́ццішча, смяцці́шча (Мсцісл.Юрч., Слаўг.), сме́тнівішча (Слаўг.), сурны́ўка (Смален.Дабр.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
dump1[dʌmp]n.сме́тнік; зва́лка (таксама перан.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
śmietnik
м.сметнік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)