Сма́шны ‘смачны’, сма́шна ‘смачны’ (Нас.). З смачны (гл. смак) з адлюстраваннем вуснага вымаўлення ‑чн‑ як ‑шн‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насласні́ць ’намазаць (тлуста)’ (добруш., Мат. Гом.). Відаць, да слиснысмашны, прынадны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́смак ’непрыемны смак у роце’ (Сл. ПЗБ), ’нясмачная страва’ (Сцяшк. Сл., Жд. 2), не́смач ’тс’ (слон., Жыв. сл., ТС), не́смаш ’тс’ (Сцяц.), укр. не́смак ’непрыемны смак; нясмачная страва’, польск. niesmak ’адсутнасць апетыту; непрыемны смак; безгустоўшчына; прыкрасць, непрыемнасць’. Да смак, смашны (гл.); частка названых слоў з канцавымі ‑к і ‑ч, відаць, запазычана з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прачну́цца ’перастаць спаць, прабудзіцца’, ’стаць актыўным, выйсці са стану застою, спакою’, ’з’явіцца, выявіцца (пра пачуцці, уласцівасць, якасць)’, дыял. варыянты прочкну́цца, прочихну́цца, прочхну́цца (Нас., Дзмітр.) з устаўным ‑х‑ (‑к‑). Рус. дыял. прочну́ться ’прабудзіцца; ачнуцца’, укр. прочну́тися ’тс’. Гл. ачнуцца, ачхнацца; форма прошнулася (гом., Рам.), на думку Карскага (1, 360), у выніку замены ‑с‑ на ‑ш‑; малаверагодна, хутчэй з ‑чн‑, параўн. рушні́к < ручні́к, сма́шны < сма́чны і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сласць ‘задавальненне’ (Нас.), сласно́та ‘сладастраснасць’ (Гарэц.), сла́снысмашны’, сласные рэчы ‘ласункі’ (Нас., Арх. Федар., Растарг.), сюды ж сласцёны ‘аладкі, ляпёшкі’ (Нас., Шымк. Собр.). Таксама як і ўкр., рус. сласть запазычана з ц.-слав. сласть < ст.-слав. сласть ‘салодкая ежа, смак, асалода’ (гл. Фасмер, 3, 667). Прасл. *solstь ‘прыемны смак, слодыч’ < *sold‑tь ад *sold‑ъkъ (гл. салодкі) з адпаведнікам у літ. sãlsti (sãlsta, sãldo) ‘стаць салодкім’, гл. Слаўскі, SP, 2, 47. Параўн. ст.-бел. слодость ‘саладосць; прыемнасць’ (Альтбаўэр) — запазычанае з польск. słodość ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)