Другая канферэнцыя Смаргонскай акруговай арганізацыі РСДРП 4/277—278; 5/320; 9/607

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

смарго́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. смарго́нскі смарго́нская смарго́нскае смарго́нскія
Р. смарго́нскага смарго́нскай
смарго́нскае
смарго́нскага смарго́нскіх
Д. смарго́нскаму смарго́нскай смарго́нскаму смарго́нскім
В. смарго́нскі (неадуш.)
смарго́нскага (адуш.)
смарго́нскую смарго́нскае смарго́нскія (неадуш.)
смарго́нскіх (адуш.)
Т. смарго́нскім смарго́нскай
смарго́нскаю
смарго́нскім смарго́нскімі
М. смарго́нскім смарго́нскай смарго́нскім смарго́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЗАЛЕ́ССЕ,

вёска ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., на левым беразе р. Вілія, каля аўтадарогі Маладзечна—Смаргонь; чыг. ст. на лініі Мінск—Гудагай, Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПдУ ад г. Смаргонь, 233 км ад Гродна. 1148 ж., 432 двары (1997).

Вядома з 16 ст. як фальварак Дзербы. У 1690 згадваецца ў ліку паселішчаў Смаргонскай парафіі Ашмянскага пав. У 18 — пач. 20 ст. ўласнасць роду Агінскіх. З 1795 у Рас. імперыі, у 19 — пач. 20 ст. ў Ашмянскім пав. Віленскай губ. У 1802—22 у З. жыў М.К.Агінскі, тут ім створаны шэраг муз. твораў, у т. л. паланэз «Развітанне з Радзімай». У 1880-я г. фальварак і вёска, 50 жыхароў. З 1921 у Польшчы, у Маладзечанскім пав. Віленскага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Смаргонскага р-на. У 1971—806 ж., 258 двароў.

Мэблевы цэх. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры і гісторыі Залескі палацава-паркавы ансамбль (1802—22).

т. 6, с. 514

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)