смалё́ўка

‘расліна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. смалё́ўка
Р. смалё́ўкі
Д. смалё́ўцы
В. смалё́ўку
Т. смалё́ўкай
смалё́ўкаю
М. смалё́ўцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

смалё́ўка

‘жук’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. смалё́ўка смалё́ўкі
Р. смалё́ўкі смалё́вак
Д. смалё́ўцы смалё́ўкам
В. смалё́ўку смалё́вак
Т. смалё́ўкай
смалё́ўкаю
смалё́ўкамі
М. смалё́ўцы смалё́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

смалёўка ж., бот., зоол. смолёвка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

1. Невялікі жук сямейства даўганосікаў, шкоднік хваёвых лясоў.

2. У батаніцы — адна‑, двух- і шматгадовая травяністая расліна сямейства гваздзіновых з белымі, ружовымі, чырвонымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смалёўка 5/540—541 (укл.); 9/603

- » - дробнакветная 9/603 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

смалёўка

т. 15, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

смолёвка бот., зоол. смалёўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смаля́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Сорт груш.

смаля́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Тое, што і смалёўка (у 2 знач.). Не букет, а цэлы ахапак — пышны і яшчэ свежы, толькі дробненькія пялёсткі ружовых смалянак былі ўжо крануты згубнасцю [за]вядання. Ракітны. Ірдзелі на палянках чырвоныя смалянкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Луснецсмалёўка, ляскаўка, Silene cucubalus Wib.’ (віц., Кіс.; Бел. зельн.). Славен. lûsnec ’таемнік лускаваты, Lathraea squamaria L.’ Да лу́снуць (< лу́скаць2). Аб суфіксе ‑ец гл. Сцяцко (Афікс. наз., 39–40). Гл. таксама лускавіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АЭРАФІ́ТЫ [ад аэра... + ...фіт(ы)],

«паветраныя» расліны, якія атрымліваюць усе неабходныя пажыўныя рэчывы з атмасферы. Да іх належаць эпіфіты, некаторыя імхі, што пасяляюцца на ствалах і галінках дрэў (у тропіках — нават на лісці), нешматлікія водарасці, якія жывуць на кары дрэў, і некаторыя лішайнікі (напр., т.зв. лішайнікавая манна). Аэрафітамі называюць таксама расліны, якія нармальна развіваюцца толькі на добра аэраваных глебах (у флоры Беларусі, напрыклад, розныя віды псамафітаў — аўсяніца палеская, смалёўка армерыяпадобная, ціпчак і інш.).

т. 2, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)