смаляві́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. смаляві́цкі смаляві́цкая смаляві́цкае смаляві́цкія
Р. смаляві́цкага смаляві́цкай
смаляві́цкае
смаляві́цкага смаляві́цкіх
Д. смаляві́цкаму смаляві́цкай смаляві́цкаму смаляві́цкім
В. смаляві́цкі (неадуш.)
смаляві́цкага (адуш.)
смаляві́цкую смаляві́цкае смаляві́цкія (неадуш.)
смаляві́цкіх (адуш.)
Т. смаляві́цкім смаляві́цкай
смаляві́цкаю
смаляві́цкім смаляві́цкімі
М. смаляві́цкім смаляві́цкай смаляві́цкім смаляві́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

смаляві́цкі смолеви́чский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Смаляві́цкі раён Смолеви́чский райо́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Смалявіцкі раён 1/196; 7/225, 234; 9/55, 604—605 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СМАЛЯВІ́ЦКІ РАЁН Размешчаны ў цэнтр. частцы Мінскай вобл. Утвораны 17.7.1924, скасаваны 25.12.1962, адноўлены 6.1.1965. Пл. 1,4 тыс. км². Нас. 45,5 тыс. чал. (2001, без г. Жодзіна), гарадскога 33,9%. Сярэдняя шчыльн. 33 чал. на 1 км². Цэнтр — г. Смалявічы. На тэр. раёна г. Жодзіна. Раён уключае р.п. Зялёны Бор, 197 сельскіх нас. пунктаў, Зеленаборскі пасялковы Савет, 11 сельсаветаў: Азярыцкаслабодскі, Драчкаўскі, Жодзінскі, Забалоцкі, Курганскі, Пекалінскі, Пліскі, Прылепскі, Пятровіцкі, Усяжскі, Юр’еўскі.

Зах. ч. раёна ў межах Мінскага ўзвышша, усх. — Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Паверхня ўзгорыста-раўнінная, 73% яе на выш. 180—250 м, найвыш. пункт 266 м (на ПнЗ ад в. Карпілаўка). Агульны нахіл з З на У і ПнУ. Карысныя выкапні: торф, сапрапель, пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі гліны, суглінкі. Сярэдняя т-ра студз. -6,9 °C, ліп. 17,9 °C. Ападкаў 645 мм за год. Вегетац. перыяд 186 сут. Найб. рэкі: Гайна з прытокам Усяжа, Пліса, Уша, Волма. Азёры: Судабле, Вялікае, Малое, Связец. Вадасх. Пятровіцкае на р. Волма, Смалявіцкае, Дубраўскае, Чарніцкае. Пераважаюць глебы с.-г. угоддзяў: дзярнова-падзолістыя (69,3%), тарфяна-балотныя (15,2%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (12,4%). Пад лесам 33%, найб. лясны масіў вакол г.п. Зялёны Бор. Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, бярозавыя, дубовыя, чорнаальховыя, трапляюцца асінавыя, шэраальховыя, штучныя насаджэнні — каля 21%, пераважна хваёвыя. Пад балотамі 0,3% тэр. раёна, найб. Гайна-Бродня, Усяж, Студзёнка, Судабле. У межах раёна заказнікі рэсп. значэння: біялагічныя Пекалінскі, Валмянскі; заказнікі мясц. значэння: гідралагічны Гайна-Бродня, батанічныя мікразаказнікі Калюга, Каменка, Маяк. Ахоўныя тарфянікі: Падастрэўе, Радзем’е, Судабле, Чарот. Помнік прыроды мясц. значэння — парк Шыпяны.

Агульная пл. с.-г. угоддзяў 71,4 тыс. га, з іх асушаных 14.1 тыс. га. На 1.1.2002 у раёне 9 калгасаў, 2 саўгасы, 36 фермерскіх гаспадарак, эксперыментальная база «Жодзіна», Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка, племянныя гаспадаркі «Будагова», «Зарэчча». Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, авечкагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчванні збожжавых, зернебабовых, бульбаводстве, насенняводстве збожжавых і бульбы. Прадпрыемствы прам-сці: эл.-тэхн. (нізкавольтная апаратура), машынабуд. і металаапр. (буд-ва дарожных машын, нестандартныя металаканструкцыі, шасцерні для Мінскага трактарнага з-да, рамонт с.-г. тэхнікі), паліўнай (перапрацоўка торфу, брыкет, нестандартнае абсталяванне для канцэрна «Белпалівагаз»), буд. матэрыялаў (бетон і жалезабетонныя вырабы, цэгла сілікатная), камбікормавай, харч. (малочная прадукцыя, віно); райпрамкамбінат (мэбля), лясгас (нарыхтоўка драўніны). Па тэр. раёна праходзяць чыгунка і аўтамагістраль Брэст — Масква, аўтадарогі на Смілавічы, Чэрвень, Лагойск і інш. Аэрапорт Мінск-2. У раёне 22 сярэднія, 2 базавыя, 4 пач., вячэрняя, муз., маст., спарт. школы, 4 школы-садкі, ПТВ, 28 дашкольных устаноў, 31 дом культуры і клуб, 38 б-к, 2 бальніцы, паліклініка, 8 амбулаторый, 11 фельч.-ак. пунктаў, санаторый-прафілакторый «Зубраня» (в. Волма). Раённы музей смалы і рамёстваў. Помнікі архітэктуры: будынкі бровара (пач. 20 ст.) у в. Алесіна, вадзяны млын (пач. 20 ст.) у в. Высокае, царква (сярэдзіна 19 ст.) у в. Дамашаны, Козьмадзям’янаўская царква (канец 19 ст.) у в. Драчкава, Георгіеўская царква (пач. 20 ст.) у в. Забалоцце, Благавешчанскі манастыр (2-я пал. 18—1-я пал. 19 ст.) у в. Ляды, царква Раства Багародзіцы (1904) у в. Пліса, Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі (1969), парк (на мяжы 19—20 ст.) у в. Шыпяны. Гіст. камень-помнік у гонар агранамічнай школы Д.​Манюшкі (19 ст.) у в. Алесіна. Выдаецца газ. «Край Смалявіцкі».

Р.​Р.​Паўлавец, І.​В.​Радзюк.

т. 15, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СМАЛЯВІ́ЦКІ ШКЛОЗАВО́Д «Вікторыя». Дзейнічаў у 1909—15 у мяст. Смалявічы Барысаўскага пав. (цяпер. г. Смалявічы Мінскай вобл.). Выпускаў ліставое шкло, бутэлькі. У 1910 працавала 160, у 1913—95 рабочых.

т. 15, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Смалявіцкі падпольны райком КП(б)Б 9/62

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Смалявіцкі завод жалезабетонных вырабаў 9/604

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Смалявіцкі рамонтна-механічны завод 3/31

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

смолеви́чский смаляві́цкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)