слі́згацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Плаўна рухацца па гладкай, слізкай паверхні.

С. на лыжах.

2. Тое, што і слізгаць (у 3 знач.).

3. Коўзацца, катацца.

С. па лёдзе.

|| аднакр. слізгану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

|| наз. слі́зганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слізга́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. слізга́юся слізга́емся
2-я ас. слізга́ешся слізга́ецеся
3-я ас. слізга́ецца слізга́юцца
Прошлы час
м. слізга́ўся слізга́ліся
ж. слізга́лася
н. слізга́лася
Загадны лад
2-я ас. слізга́йся слізга́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час слізга́ючыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

слі́згацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. слі́згаюся слі́згаемся
2-я ас. слі́згаешся слі́згаецеся
3-я ас. слі́згаецца слі́згаюцца
Прошлы час
м. слі́згаўся слі́згаліся
ж. слі́згалася
н. слі́згалася
Загадны лад
2-я ас. слі́згайся слі́згайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час слі́згаючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

слі́згацца несов.

1. скользи́ть;

ко́лы веласіпе́да ~гаюцца — колёса велосипе́да скользя́т;

2. ката́ться (на коньках и т.п.)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слі́згацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Рухацца па гладкай слізкай паверхні, не адрываючыся ад яе. Крактала, угіналася пад возам рака, коні .. імчаліся, секлі лёд падковамі, і заднія калёсы слізгаліся, сунуліся. Капыловіч. // Не мець устойлівасці, ссоўвацца з месца, не могучы ўтрымацца на слізкай паверхні, саслізгваць. А падлога маляваная, гладкая, слізкая, я проста на нагах стаяць не магу, — усё слізгаюся. Бядуля. Але з непрывычкі нож .. чамусьці не слухаўся [Косціка]: ён то лёгка слізгаўся па версе кары, то глыбока ўядаўся ў корань. Якімовіч. // Не трымацца, выслізгваць. Чаўнок слізгаецца з рук. □ Паклаўшы жменю [пшаніцы], .. [Марыя] плявала сабе ў правую далонь, каб ручка сярпа не слізгалася, і жала далей. Пестрак.

2. Катацца, коўзацца. Слізгацца па лёдзе. Слізгацца на каньках. □ Зімою добра было слізгацца па лёдзе, вечарам пад шум бору за сцяной слухаць казкі. Ліс.

3. Тое, што і слізгаць (у 3 знач.). Водбліскі зор, здаецца, слізгаюцца па шыбінах і адбываюцца на твары Косціка. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слі́згацца

1. гл. слізгаць;

2. гл. коўзацца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

заслі́згацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць слізгацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслі́згацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Слізгацца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слі́зганне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. слізгаць і слізгацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слі́зганне ср.

1. скольже́ние;

2. ката́ние;

1, 2 см. слі́згацца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)