слізгаце́ць, -гачу́, -го́чаш, -го́ча; -гаці́; незак.

Тое, што і слізгаць.

|| наз. слізгаце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слізгаце́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. слізгачу́ слізгаці́м
2-я ас. слізгаці́ш слізгаціце́
3-я ас. слізгаці́ць слізгаця́ць
Прошлы час
м. слізгаце́ў слізгаце́лі
ж. слізгаце́ла
н. слізгаце́ла
Загадны лад
2-я ас. слізгачы́
слізгаці́
слізгаці́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час слізго́чучы

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

слізгаце́ць несов. скользи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слізгаце́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; незак.

Тое, што і слізгаць. Конь бег спорнай рыссю, сані лёгка слізгацелі па снегавых астраўках і чыстым лёдзе. Хадкевіч. Спрытна мільгае вясло ў .. пругкіх руках [дзяўчыны], і човен борзда і роўна слізгаціць па шырокаму лону спакойнай Прыпяці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слі́згаць, слізгаце́ць gléiten* vi (s), rútschen vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

заслізгаце́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; зак.

Пачаць слізгацець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глісі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Слізгацець па вадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слізгаце́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. слізгацець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СКУ́ТЭР (англ. scooter ад scoot імчацца),

аднамеснае гоначнае судна з падвесным маторам адвольнай канструкцыі, але з поршневым рухавіком і без наддуву. Мае ў плане форму трох- ці чатырохвугольніка, днішча плоскае з рэданам (уступ для стварэння пад’ёмнай сілы, пад уздзеяннем якой судна пачынае слізгацець па паверхні вады — глісіраваць). Тэрмін «С.» быў прыняты толькі ў СССР; з’явіўся ў 1928 пасля пабудовы моталодкі па замежным праекце, што меў назву «Scooter».

т. 14, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

глісі́раваць

(фр. glisser)

хутка слізгацець па воднай паверхні (пра рух глісера, гідрасамалёта).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)