Слё́зкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Слё́зкі
Р. Слё́зак
Слё́зкаў
Д. Слё́зкам
В. Слё́зкі
Т. Слё́зкамі
М. Слё́зках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

слё́зкі

‘расліна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. слё́зкі
Р. слё́зак
Д. слё́зкам
В. слё́зкі
Т. слё́зкамі
М. слё́зках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

слёзкі, -зак ед. нет, бот. трясу́нка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Слёзкі ‘дрыжнік, Briza L.’ (ТСБМ, Касп., Гарэц., Сл. ПЗБ, Кіс.), ‘расіца, Drosera rotundifolia L.’, слёзка ‘чорнагалоў, Prunella L.’ (Нас.), ‘фуксія’ (ушац., Жыв. сл.; ТС). Часта ў складаных назвах тыпу зязюліны слёзкі, параўн. слёзкі божэй ма́церы ‘гваздзік палявы’ (ТС), божыя слёзкі ‘тс’ (Кіс.), слёзкі авечыя ‘сачавіца’ (Сл. ПЗБ) і г. д. Аналагічна і ў іншых славянскіх мовах: рус. слёзки ‘гваздзіка, Dianthus deltoides’, кукушкины слёзки ‘дрыжнік’, чэш. slzy Panny Marie ‘тс’. Да сляза (гл.), мабыць, паводле формы каласкоў, круглявых або яйкападобных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зязюліны слёзкі 5/10, гл. Архідныя

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЯЗЮ́ЛІНЫ СЛЁЗКІ,

народная назва некат. кветкавых травяністых раслін, звычайна з родаў пальчатакарэннік, ятрышнік, тайнік і інш. сям. ятрышнікавых, якія маюць на лісці і пялёстках цёмныя плямы або кропкі, крапіны.

т. 7, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

слё́зка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. слё́зка слё́зкі
Р. слё́зкі слё́зак
Д. слё́зцы слё́зкам
В. слё́зку слё́зкі
Т. слё́зкай
слё́зкаю
слё́зкамі
М. слё́зцы слё́зках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

слёзка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Памянш.-ласк. да сляза (у 1, 2 і 4 знач.). Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася і, слёзкі Сціраючы яму, штось пачала казаць. Багдановіч.

2. толькі мн. (слёзкі, ‑зак). Злакавая расліна з суквеццем, якое складаецца з буйных каласкоў; дрыжнік. І мядунка і герань, Слёзкі, мята, кашка! Сто букетаў назбіраць Тут за дзень няцяжка. Гілевіч. На світанні выходзіць за вёску Па іскрыстай халоднай расе, І чабор, і рамонкі, і слёзкі У прыполе дадому нясе. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канапе́лька ж., бот., обл., см. слёзкі

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дры́жнік, ‑у, м.

Аднагадовая або шматгадовая расліна сямейства злакавых з некалькімі сцябламі і суквеццем мяцёлкай; слёзкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)