слюдзяны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. слюдзяны́ слюдзяна́я слюдзяно́е слюдзяны́я
Р. слюдзяно́га слюдзяно́й
слюдзяно́е
слюдзяно́га слюдзяны́х
Д. слюдзяно́му слюдзяно́й слюдзяно́му слюдзяны́м
В. слюдзяны́ (неадуш.)
слюдзяно́га (адуш.)
слюдзяну́ю слюдзяно́е слюдзяны́я (неадуш.)
слюдзяны́х (адуш.)
Т. слюдзяны́м слюдзяно́й
слюдзяно́ю
слюдзяны́м слюдзяны́мі
М. слюдзяны́м слюдзяно́й слюдзяны́м слюдзяны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

слюдзяны́ в разн. знач. слюдяно́й;

с. бляск — слюдяно́й блеск;

с. пласт — слюдяно́й пласт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слюдзяны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да слюды, змяшчае ў сабе слюду. // Зроблены з слюды. Слюдзяны ізалятар. Слюдзяная пракладка. □ Слюдзяная покрыўка адбівала святло і перашкаджала бачыць карту. Самуйлёнак. // Звязаны са здабычай і апрацоўкай слюды. Слюдзяныя распрацоўкі.

2. Які нагадвае слюду, падобны на слюду (бляскам, колерам і пад.). Слюдзяныя вочы шчупака. □ За цёмнымі шыбамі, зацягнутымі слюдзянымі наплывамі лёду, глухі шоргат і шапаценне. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слюда́, -ы́, ДМ -дзе́, ж.

Празрысты слаісты мінерал.

|| прым. слюдзяны́, -а́я, -о́е.

Слюдзяная жыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слюдяно́й слюдзяны́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кварц, ‑у, м.

1. Вельмі распаўсюджаны ў зямной кары мінерал, які сустракаецца ў выглядзе крышталяў і суцэльнай зярністай масы; двухвокіс крэмнію. Звычайны кварц. Слюдзяны кварц.

2. Разм. Абпраменьванне кварцавай лямпай з лячэбнымі мэтамі. Назначыць кварц. Лячыць кварцам.

[Ням. Quarz.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)