Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
слупкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які складаецца з даўгаватых клетак ці крышталяў, размешчаных у вертыкальным напрамку. Слупкаватая ткапка. Слупкаватая будова міне ралу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слупкава́ты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
слупкава́ты |
слупкава́тая |
слупкава́тае |
слупкава́тыя |
| Р. |
слупкава́тага |
слупкава́тай слупкава́тае |
слупкава́тага |
слупкава́тых |
| Д. |
слупкава́таму |
слупкава́тай |
слупкава́таму |
слупкава́тым |
| В. |
слупкава́ты (неадуш.) слупкава́тага (адуш.) |
слупкава́тую |
слупкава́тае |
слупкава́тыя (неадуш.) слупкава́тых (адуш.) |
| Т. |
слупкава́тым |
слупкава́тай слупкава́таю |
слупкава́тым |
слупкава́тымі |
| М. |
слупкава́тым |
слупкава́тай |
слупкава́тым |
слупкава́тых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ПАЛІСА́ДНАЯ ТКА́НКА, слупкаватая тканка,
хларафіланосная тканка ліста, найб. прыстасаваная да выканання функцыі фотасінтэзу. Мае 3/4—4/5 усіх хларапластаў ліста. Доўгія восі падоўжаных клетак П.т. арыентаваны перпендыкулярна да паверхні ліста. Звычайна П.т. фарміруецца пад верхнім эпідэрмісам і мае адзін або некалькі слаёў клетак, часам утвараецца на верхняй і ніжняй паверхнях ліста, часам займае ўсю яго таўшчыню (трапляецца ў раслін сухіх і сонечных мясцін існавання).
т. 12, с. 8
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁС (ням. Löss),
аднародная тонказярністая вапнавая горная парода светла-жоўтага ці палевага колеру. Складаецца з кварцу і сілікатаў (27—90%), гліназёму (да 20%), карбанатаў (больш за 6%). Пераважаюць (больш за 55%) часцінкі памерам 0,01—0,05 мм. Высокая порыстасць (да 50%). Залягае ў выглядзе покрываў на водападзелах і схілах (магутнасць ад некалькіх метраў да 100—200 м). Для Л. характэрна верт. слупкаватая адасобленасць, прасадачнасць, пераслойванне з пахаванымі глебамі, наяўнасць ракавін наземных малюскаў і вапнавых канкрэцый. Пры малой прыроднай вільготнасці Л. вельмі трывалы і здольны захоўваць устойлівыя верт. адхоны выш. 10 м і больш. Л. занальны, прымеркаваны да абласцей умеранага клімату, пашыраны ў стэпавых і паўпустынных раёнах. Л. з’яўляецца глебаўтваральнай пародай для чарназёмаў і каштанавых глеб. Існуе некалькі тэорый паходжання Л., найб. вядомыя эолавая і ледавіковая. Пашыраны ў Кітаі (напр., Лёсавае плато), Сярэдняй Азіі, Зах. Сібіры, Паўн. Каўказе, Украіне і інш. Гл. таксама Лёсападобныя пароды.
Я.І.Аношка.
т. 9, с. 231
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)