Скіфская культура 4/402; 9/556

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Скіфская пліта

т. 14, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Скіфская дзяржава 7/468; 9/102, 555, 556; 10/444

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

скі́фскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да скіфаў, які належыць, уласцівы ім. Скіфскія курганы. Скіфская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скі́фскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. скі́фскі скі́фская скі́фскае скі́фскія
Р. скі́фскага скі́фскай
скі́фскае
скі́фскага скі́фскіх
Д. скі́фскаму скі́фскай скі́фскаму скі́фскім
В. скі́фскі (неадуш.)
скі́фскага (адуш.)
скі́фскую скі́фскае скі́фскія (неадуш.)
скі́фскіх (адуш.)
Т. скі́фскім скі́фскай
скі́фскаю
скі́фскім скі́фскімі
М. скі́фскім скі́фскай скі́фскім скі́фскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

грэ́ка-скі́фскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грэ́ка-скі́фскі грэ́ка-скі́фская грэ́ка-скі́фскае грэ́ка-скі́фскія
Р. грэ́ка-скі́фскага грэ́ка-скі́фскай
грэ́ка-скі́фскае
грэ́ка-скі́фскага грэ́ка-скі́фскіх
Д. грэ́ка-скі́фскаму грэ́ка-скі́фскай грэ́ка-скі́фскаму грэ́ка-скі́фскім
В. грэ́ка-скі́фскі (неадуш.)
грэ́ка-скі́фскага (адуш.)
грэ́ка-скі́фскую грэ́ка-скі́фскае грэ́ка-скі́фскія (неадуш.)
грэ́ка-скі́фскіх (адуш.)
Т. грэ́ка-скі́фскім грэ́ка-скі́фскай
грэ́ка-скі́фскаю
грэ́ка-скі́фскім грэ́ка-скі́фскімі
М. грэ́ка-скі́фскім грэ́ка-скі́фскай грэ́ка-скі́фскім грэ́ка-скі́фскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кімеры́йска-скі́фскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кімеры́йска-скі́фскі кімеры́йска-скі́фская кімеры́йска-скі́фскае кімеры́йска-скі́фскія
Р. кімеры́йска-скі́фскага кімеры́йска-скі́фскай
кімеры́йска-скі́фскае
кімеры́йска-скі́фскага кімеры́йска-скі́фскіх
Д. кімеры́йска-скі́фскаму кімеры́йска-скі́фскай кімеры́йска-скі́фскаму кімеры́йска-скі́фскім
В. кімеры́йска-скі́фскі (неадуш.)
кімеры́йска-скі́фскага (адуш.)
кімеры́йска-скі́фскую кімеры́йска-скі́фскае кімеры́йска-скі́фскія (неадуш.)
кімеры́йска-скі́фскіх (адуш.)
Т. кімеры́йска-скі́фскім кімеры́йска-скі́фскай
кімеры́йска-скі́фскаю
кімеры́йска-скі́фскім кімеры́йска-скі́фскімі
М. кімеры́йска-скі́фскім кімеры́йска-скі́фскай кімеры́йска-скі́фскім кімеры́йска-скі́фскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КА́МЕНСКАЕ ГАРАДЗІ́ШЧА,

пасяленне канца 5—3 ст. да н.э. каля г. Каменка-Дняпроўская і с. Вял. Знаменка Запарожскай вобл. (Украіна). Пл. каля 12 км². З боку стэпу было ўмацавана земляным валам і ровам, а з Пн і З ахавана ярамі над Дняпром, р. Конка і Белазерскім ліманам. У паўд.-зах. частцы знаходзіўся акропаль, дзе жыла скіфская знаць. Жыхары займаліся вырабам бронзавых і жал. прылад, ткацтвам, ганчарствам, земляробствам і жывёлагадоўляй. Рамеснікі жылі ў зямлянках і слупавых наземных пабудовах, знаць — у мураваных дамах. Паселішча з’яўлялася буйным рамесным і гандл. цэнтрам, цесна звязаным з грэчаскімі калоніямі Паўн. Прычарнамор’я і мясц. насельніцтвам Скіфіі.

т. 7, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІРА́НСКІЯ МО́ВЫ,

група моў, якія адносяцца да індаіранскай галіны індаеўрап, сям’і моў (гл. Індаеўрапейскія мовы). Пашыраны ў Іране, Афганістане, Сярэдняй Азіі, часткова на Каўказе, у Турцыі, Пакістане. Усталяваны падзел на ўсх. і зах. групы не зусім адпавядае іх сучаснаму геагр. пашырэнню. Усх. група ўключае асецінскую, афг., ягнобскую, памірскія, зах.перс., тадж., курдскую, белуджскую і прыкаспійскія мовы.

Стараж. І.м. — стараж.-перс. (клінапісныя надпісы 6—4 ст. да н.э.); мова «Авесты» (1-е тыс. да н.э.), скіфская (сакская, зберагліся паасобныя словы і ўласныя імёны). Мёртвыя І.м. сярэдняга перыяду (1-е тыс. да н.э.) — сярэднеперс., парфянская, сагдыйская, харэзмійская і інш. Новымі літ. І.м. з’яўляюцца перс., тадж., курдская, афг., асецінская, белуджская (у Пакістане). Стараж. І.м. характэрны развіты сінтакс. лад, флектыўны тып марфалогіі з разгорнутай сістэмай імя і дзеяслова; гэтыя рысы ў сучасных І.м. спрасціліся: страчана катэгорыя роду, скарацілася колькасць склонаў, пашырыліся аналіт. рысы. Асаблівасць сінтаксісу — наяўнасць ізафетнай канструкцыі са спец. марфал. абазначэннем таго слова, да якога адносіцца атрыбут. Вывучае І.м. іраністыка.

Літ.:

Оранский И.М. Иранские языки. М., 1963;

Основы иранского языкознания. [Кн. 1—4.] М., 1979—87.

А.​Я.​Супрун.

т. 7, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАГРА́МНАЯ МУ́ЗЫКА,

род інструментальнай музыкі, якая ўвасабляе пэўную, абвешчаную кампазітарам тэму (сюжэт). Праграма выкладаецца ў выглядзе загалоўка твора ці яго частак, эпіграфа або ў разгорнутай літ. форме. Асн. віды праграмнасці: карцінная (развіццё аднаго ці некалькіх муз. вобразаў без істотных змен на працягу ўсяго ўспрыняцця) і сюжэтная, якая ўключае абагульнена-сюжэтную (у музыцы адлюстраваны асноўныя сюжэтныя вузлы літ. першакрыніцы) і паслядоўна-сюжэтную (музыка ідзе за ўсімі перыпетыямі сюжэта). Сродкамі вобразнай канкрэтызацыі музыкі выступаюць прыёмы гукапісу, муз. жанр, стыль, тып муз. драматургіі, характэрныя нац. рысы муз. мовы. Будову твораў вызначаюць агульныя прынцыпы муз. формаўтварэння (монатэматызм, варыяцыйнасць, свабодна трактаваная санатная форма).

Вядома са старажытнасці. Сярод твораў эпохі барока канцэрты «Поры года» А.​Вівальдзі, «Капрычыо на ад’езд любага брата» І.​С.​Баха, у творчасці венскіх класікаў «Развітальная сімфонія» І.​Гайдна, «Пастаральная», уверцюры «Эгмант» і «Карыялан» Л.​Бетховена. Росквіту дасягнула ў эпоху рамантызму, калі склаліся многія яе жанры, якія атрымалі развіццё ў 20 ст. Сярод твораў: «Фантастычная сімфонія» Г.​Берліёза, сімфоніі «Манфрэд» П.​Чайкоўскага, «1905 год» Дз.​Шастаковіча, сімф. паэмы «Прэлюды» Ф.​Ліста, «Тыль Уленшпігель» Р.​Штрауса, «Паэма экстазу» А.​Скрабіна, «Пасіфік-231» А.​Анегера, сімф. карціны «Ноч на Лысай гары» М.​Мусаргскага і «Кікімара» А.​Лядава, фп. «Эцюды-карціны» С.​Рахманінава, сімф. сюіты «Шахеразада» М.​Рымскага-Корсакава і «Скіфская сюіта» С.​Пракоф’ева, сімф. цыклы «Накцюрны» і «Мора» К.​Дэбюсі, цыклы фп. мініяцюр «Карнавал» Р.​Шумана і «Каталог птушак» А.​Месіяна.

У бел. музыцы ўвасоблены ўсе жанры і тыпы П.м. Трывалы кірунак яе развіцця — фальклорная лінія, дзе муз. праграма канкрэтызуецца праз змест тэкстаў бел. нар. песень, на напевах якіх грунтуецца інстр. тэматызм твору («Беларускае вяселле» А.​Абрамовіча, «Родныя напевы» П.​Падкавырава, «Забавы» В.​Войціка, «Батлейка» В.​Помазава). Поруч з карцінамі прыроды і нар. побыту асновай праграмы выступаюць рэальныя падзеі гісторыі і сучаснасці («У суровыя дні» М.​Аладава, «Вечна жывыя» Г.​Вагнера, «Фрэскі» Л.​Абеліёвіча, «Мемарыял» У.​Дарохіна, дзе ў розных жанрава-стылявых ракурсах адлюстравана тэма Вял. Айч. вайны). Невычарпальная крыніца П.м. — тэмы, сюжэты і вобразы літаратуры і выяўл. мастацтва («Альпійская сімфонія-балада» Я.​Глебава паводле В.​Быкава, 8-я сімфонія Дз.​Смольскага з вершамі І.​Бродскага, «Капрычас» С.​Картэса, «Снетагорскія фрэскі» Г.​Гарэлавай). У паэтыцы бел. П.м. канца 20 ст. ўзмацнілася роля сімвала, метафары, асацыятыўнага мыслення («Цэзій-137» В.​Кузняцова, «Вір» А.​Літвіноўскага, «Святло на шляху» Я.​Паплаўскага).

Літ.:

Хохлов Ю.Н. О музыкальной программности. М., 1963.

Р.​М.​Аладава.

т. 12, с. 534

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)