скі́тнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. скі́тнік скі́тнікі
Р. скі́тніка скі́тнікаў
Д. скі́тніку скі́тнікам
В. скі́тніка скі́тнікаў
Т. скі́тнікам скі́тнікамі
М. скі́тніку скі́тніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скі́тнік м. ски́тник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скі́тнік, ‑а, м.

Манах або старавер, які жыве ў скіце; пустэльнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скі́тніца, ‑ы, ж.

Жан. да скітнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ски́тник церк. скі́тнік, -ка м.; (отшельник) пустэ́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скіта́цца ‘блукаць, бадзяцца; вандраваць’ (Касп., ТС, Ян., Сержп. Прымхі; в.-дзв., узд., шальч., Сл. ПЗБ), скі́тнік ‘бадзяга’, ‘адзінокі чалавек’ (Ян.). Параўн. укр. скита́тися, рус. скита́ться ‘тс’, славен. дыял. skítati se, серб.-харв. ски́тати се, балг. скитам (се), макед. скита се, ст.-слав. скытати сѧ. Прасл. *skitati sę, роднаснае літ. kutéti ‘устрэсваць’, kutrùs ‘бойкі’, ст.-ісл. skunda ‘хутка збіраць, прыбіраць, спяшацца’, ст.-в.-ням. scutten ‘трэсці, штурхаць’ і г. д.; гл. Фасмер, 3, 641; Шустар-Шэўц, 1289 (адносіць сюды в.-луж. skićić, чэш. skytati, славац. skytať з развіццём значэння ‘бадзяцца’ ≥ ‘прапаноўваць сябе’); Куркіна, Этимология–1971, 75; SEK, 4, 307–308.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)