ску́чана

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
ску́чана ску́чаней -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ску́чана нареч. ску́ченно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ску́ченно нареч. ску́чана, це́сна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ску́чаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ску́чаны ску́чаная ску́чанае ску́чаныя
Р. ску́чанага ску́чанай
ску́чанае
ску́чанага ску́чаных
Д. ску́чанаму ску́чанай ску́чанаму ску́чаным
В. ску́чаны (неадуш.)
ску́чанага (адуш.)
ску́чаную ску́чанае ску́чаныя (неадуш.)
ску́чаных (адуш.)
Т. ску́чаным ску́чанай
ску́чанаю
ску́чаным ску́чанымі
М. ску́чаным ску́чанай ску́чаным ску́чаных

Кароткая форма: ску́чана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разе́тка

(фр. rosette)

1) сабраныя ў пучок стужка, тасьма, шнур, якія служаць упрыгожаннем;

2) прыстасаванне з гнёздамі для ўключэння асвятляльных і награвальных прыбораў у. электрычную сетку;

3) элемент арнаменту ў выглядзе кветкі з аднолькавымі пялёсткамі (у мастацтве, архітэктуры);

4) маленькі сподачак для варэння, мёду і інш.;

5) група лістоў, якія скучана размешчаны на вертыкальным парастку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

разе́тка

(фр. rosette)

1) прыстасаванне з гнёздамі для ўключэння асвятляльных прыбораў у электрычную сетку;

2) сабраныя ў пучок стужка, тасьма, шнур, якія служаць упрыгожаннем;

3) элемент арнаменту ў выглядзе кветкі з аднолькавымі пялёсткамі (у мастацтве, архітэктуры);

4) маленькі сподачак для варэння, мёду і інш.;

5) група лістоў, якія скучана размешчаны на вертыкальным парастку.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

разе́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Сабраныя ў пучок стужка, тасьма, шнур і пад., якія служаць упрыгожаннем чаго‑н. Намітку накладвалі такім чынам, што распраўлены канец з вышытай разеткай спускаўся па левым плячы, а разетка была на ўзроўні пляча. «Помнікі». // Ордэнскі бант, які носяць у пятліцы.

2. Маленькі сподачак для варэння, мёду, цукру і пад. Седзячы ў качалцы, Кашына ўзяла лыжачку, разетку з варэннем і, пасмоктваючы агрэст, пачала расказваць навіны. Карпаў.

3. Элемент арнаменту ў выглядзе кветкі з аднолькавымі пялёсткамі (у мастацтве, архітэктуры). Цяжка было адвесці вочы ад высокага будынка, складзенага з тоўстых, амаль мядзяных, бярвенняў, якія месцамі былі прыкрыты белымі драўлянымі карункамі розных карнізаў, падаконнікаў, разетак і іншых разбярскіх цудаў. Рамановіч. Дошка [на акне] упрыгожваецца выразаным малюнкам, звычайна накладнога характару, у выглядзе ромбаў, разетак, віньетак, стылізаваных звяроў, птушак, кветак і лісця. «Беларусь».

4. Прыстасаванне для ўключэння асвятляльных, награвальных і іншых прыбораў у электрычны ланцуг. [Толя] стаяў каля сцяны і падключаў да электрычнае, разеткі трансфарматар. Шыловіч.

5. Спец. Група лістоў, якія скучана размешчаны пры самай зямлі па вертыкальным парастку.

6. Шкляны або папяровы абажур для электрычнай лямпы ў выглядзе раструба.

7. Шкляны, фарфоравы або металічны кружок з адтулінай у сярэдзіне, які засцерагае падсвечнік ад капель стэарыну, воску і пад.

[Фр. rosette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)