скрэ́мзаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

1. Пакрыць рознымі штрыхамі, неакуратна спісаць.

С. чысты аркуш паперы.

2. Зрабіць многа правак, закрэсліць у многіх месцах.

Рэдактар скрэмзаў артыкул.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скрэ́мзаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скрэ́мзаю скрэ́мзаем
2-я ас. скрэ́мзаеш скрэ́мзаеце
3-я ас. скрэ́мзае скрэ́мзаюць
Прошлы час
м. скрэ́мзаў скрэ́мзалі
ж. скрэ́мзала
н. скрэ́мзала
Загадны лад
2-я ас. скрэ́мзай скрэ́мзайце
Дзеепрыслоўе
прош. час скрэ́мзаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скрэ́мзаць сов., разг. исчерка́ть, исчёркать; искромса́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скрэ́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Пакрыць рознымі штрыхамі, неакуратна, невыразна спісаць, счыркаць. Вунь колькі ўжо старонак у сшытку скрэмзаў, а канца не відно! Шыловіч.

2. Закрэсліць у многіх месцах, зрабіць многа паправак, дапісванняў. На яго думку, артыкул быў напісаны востра, дасціпна, але калі я ўзяўся чытаць, дык рука мая мімаволі скрэмзала кожны сказ. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрэ́мзаць разм. bekrtzeln vt, vllkritzeln vt; (an velen Stllen) (us)strichen* (выкрасліць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

закрэ́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Закрэсліць напісанае мноствам адвольных штрыхоў, ліній. // Пакрыць мноствам штрыхоў, ліній; скрэмзаць. Закрэмзаць чыстую старонку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

искромса́ть сов., разг.

1. пакрамса́ць, парэ́заць, зрэ́заць;

2. перен. скрэ́мзаць; см. кромса́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перекромса́ть сов., разг.

1. парэ́заць;

перекромса́ть полотно́ парэ́заць палатно́;

2. перен. (произведение) пакрэ́мзаць, скрэ́мзаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скрэ́мзаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скрэмзаць.

2. у знач. прым. Пакрыты рознымі штрыхамі, спісаны, счырканы. На стале, за якім .. [інжынер] сядзеў, асталіся скрэмзаная паперка ды чысты, разлінеены на графы аркуш паперы .. ў калгас прыязджаў прадстаўнік вытворчага ўпраўлення. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)