Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
скрэ́бла, -а, мн. -ы, -аў, н.
1. Тое, што і скрабніца.
2. Лапатка для саскрэбвання чаго-н.
Зламаць с.
|| прым.скрэ́блавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скрэ́бласр.
1. скребни́ца ж.;
2. (лопатка для соскабливания чего-л.) скребо́к м.;
3.археол. скребло́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скрэ́бла, ‑а, н.
Разм.
1. Скрабніца. Запаліўшы ліхтар, фурман чысціў скрэблам і шчоткай каня.Пальчэўскі.
2. Лапата для саскрабання чаго‑н., скрабок. Скрэбла зламалася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скрэбла, гл. Скрабло
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЭ́БЛА,
каменная прылада працы, якая служыла для апрацоўкі скур і вырабаў з дрэва. Былі пашыраны ў палеаліце, асабліва ў эпоху мусцье. С. выраблялі пераважна з масіўных авальных, падпрамавугольных і няправільных абрысаў адшчэпаў ці пласцін; арыентацыя лёзаў падоўжаная ці папярочная. Вылучаюцца адзінарныя і двайныя тыпы С. На Беларусі найб.стараж. С. знойдзены ў Абідавічах, Клеявічах і Свяцілавічах.