скрыпу́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. скрыпу́н скрыпуны́
Р. скрыпуна́ скрыпуно́ў
Д. скрыпуну́ скрыпуна́м
В. скрыпуна́ скрыпуно́ў
Т. скрыпуно́м скрыпуна́мі
М. скрыпуне́ скрыпуна́х

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скрыпу́н, ‑а, м.

Жук сямейства дрывасекаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скрыпу́н ‘расходнік пурпуровы, Sedum purpureum L.’ (Кіс., Касп.), ‘від пустазелля’ (Скарбы). Рус. скрипу́н ‘расходнік’. Да скрыпець — расліна скрыпіць у руках, калі яе церці або ціснуць, гл. Аненкаў, 325; іншая народная назва — заячча капуста (Кіс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скрипу́н зоол. скрыпу́н, -на́ м., рыпу́н, -на́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скры́пень ‘расліна Epilobium angustifolium Scop.’ (ТСБМ, Кіс., Дэмб.), скрыпе́нь (Касп.), скрыпун, скрыпель, скрыпнік (Кіс.), скрыпіцень (Мядзв.), скрыпу́н (Сцяшк.) ‘тс’, скрыпе́ль ‘дзедзвель, Sonchus paluster L.’ (кругл., ЛА, 1), іншая народная назва — хробуст. Рус. дыял. скрипу́н, скры́пень, скры́пник, скрыпе́й і г. д. ‘тс’. Да скрып, скрыпець; прынамсі Махэк (Jména, 149) мяркуе аб адным паходжанні гэтай назвы з чэш. skřípina ‘чарот’. Матывы намінацыі не заўсёды зусім ясныя; магчымы перанос назвы з адной расліны на іншыя па знешнім падабенстве.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́скалка ’скрыпень вузкалісты, Epilobium angustifolium Scop.’ (лельч., Нар. лекс.). Відаць, да ля́скаць. Аднак матывацыя застаецца няяснай. У часткі назваў пераважае «гукавая» прыкмета: скрыпень, скрыпнік, скрыпун. Сюды ж і ля́скалка. Магчыма, паводле гука пры ляску, трэску плода-каробачкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрып ‘хвошч палявы, Equisetum arvense’ (ваўк., Сл. ПЗБ, Скарбы, Кіс., Інстр. 2). Укр. дыял. скрип ‘тс’, рус. скрыпу́н ‘хвошч палявы’, польск. skrzyp, skrzyb ‘хвошч, Equisetum L.’, чэш. дыял. skřip ‘тс’, славац. дыял. škrip, в.-луж. šćipk ‘тс’. Да скрыпець, таму што расліна скрыпіць, калі яе мнуць або калі ёй чысцяць што-небудзь (Махэк₂, 550). Борысь (Etymologie, 665–666) разглядае паўночнаславянскае *skrip ‘Equisetum’ як супольную інавацыю часткі славянскіх дыялектаў, што ўзнікла ў перыяд распаду праславянскай моўнай супольнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)