скрыжо́ўвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. скрыжо́ўваецца скрыжо́ўваюцца
Прошлы час
м. скрыжо́ўваўся скрыжо́ўваліся
ж. скрыжо́ўвалася
н. скрыжо́ўвалася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скрыжо́ўвацца несов.

1. в разн. знач. скре́щиваться; (о дорогах, линиях — ещё) пересека́ться, перекре́щиваться;

2. страд. скре́щиваться; см. скрыжо́ўваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скрыжо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да скрыжавацца.

2. Зал. да скрыжоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрыжо́ўвацца гл. скрыжавацца

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

скрыжава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -жу́ецца; зак.

1. гл. крыжавацца.

2. Спалучыцца адзін з адным у выніку скрыжавання (пра расліны, жывёл).

3. Зрабіць уплыў адзін на аднаго ў выніку скрыжавання (пра мовы, гаворкі; уст.).

|| незак. скрыжо́ўвацца, -аецца.

|| наз. скрыжава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скре́щиваться

1. (располагаться крест-накрест) скрыжо́ўвацца, перакрыжо́ўвацца;

2. в др. знач. скрыжо́ўвацца;

3. страд. скрыжо́ўвацца, склада́цца (скла́двацца) на́крыж, перакрыжо́ўвацца; см. скре́щивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перекре́щиваться

1. рел. перахры́шчвацца, хрысці́цца;

2. (скрещиваться) перакрыжо́ўвацца, скрыжо́ўвацца;

3. страд. перахры́шчвацца, хрысці́цца; перакрэ́слівацца; перакрыжо́ўвацца, скрыжо́ўвацца; см. перекре́щивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

criss-cross2 [ˈkrɪskrɒs] v. перакрыжо́ўваць, скрыжо́ўваць; перакрыжо́ўвацца, скрыжо́ўвацца; пераплята́ць крыж-на́крыж

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПАПУЛЕ́ЦЫЯ (ад лац. populus народ, насельніцтва),

сукупнасць жывых арганізмаў аднаго віду, якія маюць агульны генафонд, свабодна скрыжоўваюцца ці патэнцыяльна здольны скрыжоўвацца паміж сабой (панміксія), займаюць агульную тэр. і маюць пэўныя прасторава-часавыя ўзаемаадносіны. Тэрмін «П.» ўвёў В.Іагансен (1903).

Мае складаную структуру, якая падтрымліваецца механізмамі самарэгуляцыі і характарызуецца колькасцю асобін, шчыльнасцю засялення, характарам прасторавага размеркавання, палавым, узроставым і генет. складам. Унутры П. вылучаюць больш дробныя групы (сем’і, дэмы, парцэлы, мікрапапуляцыі і інш.). П. розных відаў, якія пражываюць у адным месцы, ствараюць біяцэноз. У прыродзе налічваецца шмат тыпаў П. (напр., насельніцтва Беларусі можна разглядаць як П. людзей; статак зуброў у Белавежскай пушчы — прыродная П. і інш.). Аддзяляецца ад суседніх П. рознымі формамі ізаляцыі, аднак межы паміж імі дакладна не акрэслены. П. разглядаецца як элементарная адзінка эвалюц. працэсу, здольная рэагаваць на змену асяроддзя перабудовай генет. структуры, з’яўляецца формай існавання віду, якая забяспечвае яго эвалюц. ўстойлівасць у сувязі з генет. разнастайнасцю асобных П. Вывучэнне П. мае важнае значэнне для распрацоўкі навук. асноў рацыянальнага выкарыстання і захавання біял. рэсурсаў. Гл. таксама Папуляцыйная генетыка, Экалогія папуляцыйная.

т. 12, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

krzyżować się

krzyż|ować się

незак.

1. перакрыжоўвацца, скрыжоўвацца; перасякацца;

drogi się ~ują — дарогі перакрыжоўваюцца (перасякаюцца);

wszystko się ~uje — усё блытаецца;

gałęzie ~ują się ze sobą — галінкі пераплятаюцца паміж сабой;

2. бат. скрыжоўвацца;

cytryna ~uje się z pomarańczą — лімон скрыжоўваецца (скрыжоўваюць) з апельсінам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)