скрут,

У выразе: (кідацца) на скрут галавы (разм.) — не думаючы, безразважліва.

Кінуцца ў кусты на с. галавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скру́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. скру́т
В. скру́т

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

скрут: і́дацца) на с. галавы́ (броса́ться) сломя́ (очертя́) го́лову

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скрут,

У выразе: на скрут (злом) галавы — не думаючы, безразважна, неабачліва. [Куксёнак:] — Іншы раз цвярозы чалавек нізавошта не пойдзе на рызыку, а выпіўшы, ён табе на скрут галавы пойдзе. Сабаленка. Кінуцца вось так у кусты на скрут галавы і бегчы, .. куды глядзяць вочы, абы .. не ісці да таго невядомага і страшнага Шылахвоста. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрут м:

на скрут галавы́ Hals über Kopf, zum Hlsbrechen;

кіда́цца на скрут галавы́ sich Hals über Kopf stürzen [wrfen*]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

злом, -у, м.

1. Месца пералому, разлому.

2. Круты паварот.

З. ракі.

На злом галавы (разм.) — тое, што і на скрут галавы (гл. скрут).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злом, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зламаць.

2. Месца, на якім што‑н. зламана, надламана. Над сталёвай абшыўкай тырчаў тоўсты медны шпянёк, на якім быў выразна відаць злом. Гамолка.

•••

На злом галавы — тое, што і на скрут галавы (гл. скрут.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hlsbrecherisch

a ве́льмі небяспе́чны, на скрут галавы́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Скру́так1 ‘звязка пачэсанага льну, лыка і г. д.’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк., Шатал., Сл. ПЗБ, Інстр. 3), ‘здор, скручаны рулонам’ (Сл. ПЗБ), скру́тка ‘скрутак’ (Сл. ПЗБ), скру́цень ‘скрутак лазовай кары’ (ТС), гіперкарэктнае скрю́тык ‘скрутак’ (Бяльк.). Да скруціць < круціць з суф. ‑ак; аналагічна ў іншых славянскіх мовах; параўн. укр. скру́ток, скру́тень, рус. скру́так ‘тс’.

Скру́так2 ‘няшчасце’ ў выразе: каб на цябе скрутак (бяроз., КЭС), скрут ‘злом, скон’ (Барад.); параўн. у Янк. БФ.: на скрут галавы ‘небяспечна, бязглузда рабіць што-небудзь’. Да скруціць < круціць (гл.); таксама ўкр. скру́та ‘цяжкае становішча’, рус. дыял. скру́тно ‘цяжка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

headlong2 [ˈhedlɒŋ] adv.

1. галаво́й упе́рад

2. неабду́мана, стрымгало́ў

3. шалёна, імклі́ва, імпэ́тна;

He rushed headlong into danger. Ён кінуўся насустрач небяспецы на скрут галавы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)